ПРЭС-РЭЛІЗ КРАСАВІК 2006 Г.

У Расеі 1 красавіка пачынаецца чарговая бранка. Маладых гоняць у хворае імпэрскае войска і на заіржавелыя караблі. На экранах тэлебачаньня замільгала кашмарная фізіяномія міністра вайны Іванова. Кожны з журналістаў імкнецца ўшчыкнуць яго і задае “непрыемныя” пытаньні пра “дзедаўшчыну”. Аднак, за ўсімі гэтымі дыскусіямі пра дэмаралізацыю ў расейскім войску ўгадваецца круцельскі хітрык расейскай прапаганды. Усе карцінна дыскутуюць пра боты і шынэлкі, пра генэральскія дачы, на якіх укалваюць жаўнеры-рабы і г.д. І чамусьці ніхто не паказвае жудасныя эпізоды каўказкай вайны, не гаворыць пра зьнішчальную вайну супраць чачэнскага народу, адкуль расейская моладзь вяртаецца поўнымі інвалідамі (калі не фізычнымі, то псіхічнымі). За парцянкамі і пацукамі ў казармах маскоўская гэбельсаўшчына спрабуе схаваць галоўнае — расейскай ваеншчыне катастрафічна бракуе гарматнага мяса. Расейская ваеншчына ўжо разьзявіла сваю пашчу, каб заглынуць беларускую моладзь. Гэта адчулі нашы юнакі і дзяўчаты, якія ўзьнялі над плошчай Кастуся Каліноўскага Бел-Чырвона-Белы Сьцяг нацыянальнага змаганьня супраць дэспатычнай імпэрыі і марыянэткавага рэжыму. Наш народ не аддасьць сваіх сыноў монстру Іванову і ягонай крыважэрнай камандзе.

1 красавіка пад папулярны ў Эўропе “дзень дурняў” усіх насьмяшыў А. Рагачоў, прадстаўнік Расеі пры міжнародным трыбунале ў Гаазе. Ён выступіў з “рэзкім асуджэньнем нечалавечых умоваў у турме гэтага трыбуналу”. Мы маглі б зразумецць, калі б з такой заявай выступілі швэды або нават палякі (у іх турмы нагадваюць нейкія пансіянаты). Але, каб масковец! Чаму ж ён не запрапанаваў перасяліць гаагскіх монтэ-крыстаў у які-небудзь Уладзімірскі цэнтрал? Вядома, што ў расейскіх турмах і лягярох пануюць правілы фашыстоўскага зьнішчэньня людзей: хваробы, зьдзек, зьнішчэньне чалавечай асобы, зьвярыныя крымінальныя парадкі, непараўнальны ўзровень сьмяротнасьці.

У гішпанскай Сэвільі 1 красавіка выпусьцілі з-за кратаў 13 расейскіх бандытаў. Заўзятарамі іх можна назваць толькі ўмоўна. Шваль прыехала ў Сэвілью на футбольны матч кубка чэмпіёнаў паміж мясцовай камандай і піцерскім “Зэнітам”. Гішпанцы разграмілі “зэнітчыкаў” з лікам 4:1. Пасьля гульні расейская банда пачала ламаць абсталяваньне, біць шыбы і людзей. Паліцыя дала бандытам і арыштавала іх. Іх прысудзілі да штрафу, які павінен будзе заплаціць клюб “Зэніт”. За кратамі застаецца пакуль адзін бандыт, які зламаў ськівіцу гішпанскаму палісмэну. Вось так, штрафік за іх заплоцяць, і зграя распярэзаных грамілаў будзе рыхтавацца да новага пагрому ў чарговым эўрапейскім горадзе. Расейцы прынялі эстафэту футбольнага тэрарызму ад брытанскіх бандытаў-“заўзятараў”. На працягу 1980-90-х гадоў шматтысячная брытанская банда куражылася, забівала і калечыла людзей (ахвяраў часам было па некалькі сотняў), высажваючы дэсанты ў розных гарадах. На Захадзе іх усё спрабавалі перавыхаваць, улагодзіць, давалі штрафы. Першымі адэкватна адрэагавалі палякі. Пасьля міжнароднага матча ў Варшаве ў 1998 г. паліцыя атачыла брытанскіх бандытаў і пад воплескі польскай публікі выпісала ім разьвітальны паёк. У верасьні 1999 г. брытанская банда прыехала ў Стамбул на гульню сваёй каманды супраць “Галатасарая”. Пасьля гульні “крутые парні із туманного Альбіона” пачалі біць вітрыны і зьневажаць мясцовых грамадзянаў. Але турэцкая паліцыя не пасьпела выратаваць іх. Турэцкая моладзь набегла на тысячную банду і пасекла яе нажамі. Загінула на месцы дзевяць бандытаў, сямнаццаць цяжка параненых увечары загрузілі ў брытанскі самалёт. З тае пары ніхто ўжо ня чуў пра брытанскіх “фэнаў”.

Увечары 1 красавіка эстафэтную палачку зьбіцьця “нерусскіх” дзяцей прыняла “златоглавая Москва”. У адным з дамоў культуры скончыліся рэпэтыцыі фальклёрнага дзіцячага ансамбля “Адыгі”. Дзеці пачалі выходзіць на вуліцу. Там іх ужо чакала да 15 маладых расейскіх фашыстаў, якія падмацоўваліся півам. “Русскіе ребята” накінуліся на дзяцей і пачалі па-зьверску зьбіваць іх, крычучы: “Россія для русскіх!” За дзяцей ўступіўся Заўр Тутаў, народны артыст РФ і міністар культуры Кабардзіна-Балкарыі. З зламанай ськівіцай і сатрасеньням мазгоў яго даставілі ў шпіталь. Але перад гэтым ён адбіўся ад бандытаў і ўрэшце дачакаўся нарад міліцыі (які прыехаў праз паўгадзіны пасьля тэлефоннага выкліку). На пытаньне Тутава, чаму яны так доўга ехалі, міліцыя адказала: “І правільно сделалі”. Міліцыя ўжо заявіла, што “інцыдэнт ня мае характару праяваў нацыянальнай нянавісьці”. Зразумела, што да гэтага дадумаўся не дзяжурны палісмэн-камэнтатар. Такі загад дало дзяржаўна-гэбоўскае начальства ўсім пастам і пракуратурам, каб захаваць “честь Россіі”. А пакуль што наступны расейскі горад змагаецца за права валоданьня “переходяшчім знаменем русского фашізма”.

Няма спакою катам народу. На прыканцы сакавіка распачаўся чарговы скандал вакол адыёзнай постаці генэрала Ярузэльскага. Нейкі шустрык у канцылярыі прэзыдэнта Польшчы ўключыў прозьвішча генэрала ў сьпіс на ўзнагароду ордэнам “Сібірака”, які выдаецца палякам, што пацярпелі падчас акупацыі Польшчы саветамі і былі высланы ў Сібір. Даведаўшыся пра гэта, мноства людзей, вэтэраны антымаскоўскага змаганьня пачалі пратэставаць. Ярузэльскаму давялося вярнуць ордэн у канцылярыю. А ўжо 1 красавіка пракурор польскага Інстытуту Народнай Памяці распачаў справу ў адносінах да Ярузэльскага і 10 ягоных паплечнікаў. Іх абвінавачваюць у крымінальных злачынствах і парушэньні Канстытуцыі. Галоўным пунктам абвінавачваньняў ёсьць факт увядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча ў 1981 г. і далейшыя рэпрэсіі супраць народу. Дзяржаўныя каты, якія зьневажаюць і забіваюць свой народ павінны ведаць — іх усяроўна чакае суровае і адэкватнае пакараньне.

У сталіцы Інгушэціі г. Назрані ўноч на 2 красавіка прагрымеў моцны выбух. Рассыпаўся помнік Ідрысу Зязікаву, які ў хаўрусе з расейска-бальшавіцкімі акупантамі ўсталёўваў у Інгушэціі савекую ўладу ў 1920-я гады. Акупанты добра адудзячылі таго Зязікава: куляй у патыліцу ў 1938 г. У 2003 г. тыя ж акупанты ўсталявалі помнік свайму халую-ахвяры. А змагарны народ ўзяў ды скарэктаваў пляны манумэнтальнай прапаганды. Гэты мэтад вядомы на Каўказе даволі даўно. У розных гарадах Паўночнага Каўказу яшчэ ў часы СССР насельніцтва рэгулярна зьнішчала выбухамі помнікі генэралу Ярмолаву (царскаму кату Каўказкай вайны першай паловы 19-га стагоддзя). Мясцовыя ўлады нават вынайшлі эфэктыўны мэтад супрацьдзеяньня выбухам. На складзе кожнага гаркама стаялі запасныя бэтонныя фігуры і галовы Ярмолава. Праз дзень пасьля чарговага выбуху адміністрацыя адсланяла чарговую рэпліку акупанцкага помніка.

Міжнародныя тэлеканалы 2 красавіка зноў дэманструюць фальшывую ўсьмешачку маскоўскага канцлера Шродэра. Канчаткова нават немцам становіцца зразумелым, што на працягу сваёй кар'еры на пасадзе канцлера ФРГ Шродэр быў цалкам залежнай ад Масквы марыянэткай. Адкрываюцца новыя дэталі мафійнай змовы за плячыма народаў. Нямецкія газэты пішуць пра тое, што ўрад Шродэра заранёў рыхтаваўся да прафэсійнай дзейнасьці ў нямецка-расейскім газаправодзе. Раскрылася, што яшчэ знаходзячыся пры ўладзе, гэты ўрад даў расейскаму “Газпрому” мільярдны крэдыт. 24 кастрычніка 2005 г. (за месяц да перадачы ўлады новаму канцлеру Мэркэль) Шродэрскі ўрад прыняў абавязацельствы гарантаваць пагашэньне гэтага крэдыту (грашыма нямецкіх грамадзянаў-падаткаплацельшчыкаў) ня толькі ў выпадку эканамічных, але таксама й палітычных рызыкаў. Што да “палытычных рызыкаў”, то кантракт дэталяў не падае. Мы, аднак, разумеем, што йдзецца пра верагодны салідарны супраціў справе расейска-нямецкага падводнага газаправоду з боку балтыйскіх краінаў і Польшчы, а таксама пра верагодны блізкі крах прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі. Прадстаўнікі розных партыяў (у тым ліку ягоныя былыя партнэры па кааліцыі) зашумелі ў Бундэстагу пра “палітычную матываванасьць” ягонай дзейнасьці. Шродэр на гэта ўдае ягня і кажа, што мільярдны крэдыт быў прыняты ўрадам, а ня ім. У мафіі такое называецца “здаваць сваіх”. Уся гэтая гісторыя яшчэ раз даказвае: дзе зьяўляецца Масква з яе газамі і міністрамі, там пачынаецца хуткасны працэс гніеньня і распаду элітаў, заангажаваных у мафійныя справы з расейцамі.

Яшчэ 1 красавіка мы разважалі ў рамках рубрыкі “Факты і падзеі” пра “переходяшчее знамя русского фашізма”. Падзеі паказалі, што “знамя” застаецца ў Маскве. 3 красавіка на адной з станцыяў маскоўскага мэтро група “русскіх ребят” напала на журналіста НТВ Эльхана Мірзоева. Каўказца былі па галаве з крыкамі пра “Россію для русскіх”. Мірзоеў знаходзіцца ў шпіталі. Пара ўжо зразумець усім народам: сапраўды трэба пакінуць жабрацкія тэрыторыі і жудасныя гарады, населеныя сьпітым і дэмаралізаваным, няшчасным і падманутым расейскім охласам. Няхай яны самы жывуць паводле сваіх правілаў пад камандай сваіх гэбоўскіх фашыстаў. Толькі тады ўзьнікае праблема “Татарстану для татараў”, “Калмыкіі для калмыкаў”, “Чачэніі для чачэнцаў” і г.д. Імпэрыя нахапала чужых земляў і захлынаецца нянавісьцю да ўсяго нацыянальнага і жывога, гіне сама і спрабуе зацягнуць разам з сабой у магілу іншыя народы.

3 красавіка НТВ пачала з рэпартажу з сталіцы Уралу Екацерынбурга. Улады не даюць ужо рады з вялікай колькасьцю пакінутых бацькамі і самотнымі мацеркамі дзяцей. Дзіцячыя дамы і прытулкі перапоўнены. Дзеці гадамі жывуць у шпіталях, чакаючы чаргі на разьмяшчэньне ў прытулках. Мэдычны пэрсанал не атрымлівае ніякой дапамогі і фінансаваньня на гэтых “вечных пацыентаў”. Маладыя мацеркі ўсё часьцей пакідаюць дзяцей ў раддамах, часам нават уцякаюць ад іх праз вакно. Тыя, што пішуць афіцыйную адмову ад свайго дзіця, аргумэнтуюць “фінансавымі праблемамі” альбо “адсутнасьцю свайго жыльля”. Цікава, што на працягу амаль года дзяржава спыніла працэс усынаўленьня расейскіх сіратаў замежнымі грамадзянамі. Маскоўскі монстр не адпускае сваіх маладых крэпакоў. Гэбізму важней, каб дзеці пакутвалі “на родіне”. Шалёныя нафтадоляры пуцінская дзяржмафія накіроўвае не на сацыяльныя праграмы, не на пабудову кватэраў, а на распрацоўку новай зброі і падтрымку антынародных рэжымаў кшталту шклоўскага.

Пасьля злачынных фальшывых “выбараў” ужо на працягу шэрагу дзён не паказваецца на публіцы і на экранах тэлевізараў той, хто абяцаў “откручівать головы”. Шклоўскі начальнік зьнік бязь вестак і не зьявіўся нават перад крамлёўскімі гасьцямі 2 красавіка, калі імпэрыя квола сьвяткавала 10-годдзе “союза РБ і РФ”. Беларусы заўважылі моцную ахову на пад'ездах да Астрашыцкага Гарадка пад Менскам. Там знаходзіцца любімы бункер шклоўскага “важдзя”. Заўважана таксама павышаная паліцэйская актыўнасьць на дарозе, якая вядзе ў Навінкі, дзе знаходзіцца вядомы псіхіятрычны шпіталь. Два разы на дзень тудой лётае нейкая ўрачыстая кавалькада аўтамабіляў. Падобна, што “вождзь” лечыцца. Ягоная адсутнасьць ужо становіцца прадметам кпінаў насельніцтва і замежных назіральнікаў. Зразумела, што гераічны выступ беларускай моладзі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі 19-25 сакавіка моцна напалохаў тырана і ягоную хеўру. 3 красавіка прадстаўнікі хеўры пачалі няёмка апраўдвацца. На экранах зьявіўся П. Барадзін, генсек згаданага “саюза РБ і РФ”. Ён паводзіў сабе, як старшыня на калгасным сходзе. Крывіўся, махаў рукамі, стукаў далонямі па стале і спрабаваў жартаваць: “Інаўгурацыю перанесьлі з 31 сакавіка, мабыць, таму, што не хапіла выпіўкі і закускі, ха-ха-ха... Чаму няма Лукашэнкі? Ну, работает товарішч, работает... Ён пачуваецца вельмі добра...” З лубянскім імпэтам пачаў прыкрываць сабой свайго начальніка і палатнік Чаргінец. Ён заявіў: “25 сакавіка ворганы нікога не забілі. Няма такога чалавека — Сяргея Атрошчанкі...” Залітыя крывёй беларускіх ахвяраў каты і дапаможнікі катаў пачынаюць ламаць істэрыку, хлусіць, выкручвацца. Яны ўсяроўна не пазьбегнуць адказнасьці і пакараньня за свае злачынствы.

4 красавіка тэлеканалы паказалі даволі пацешную сцэну з Масквы. На фоне нэавізантыйскіх фрэсак пасярод залатога мільгаценьня стаялі барадатыя архібацюшкі і слухалі гімн савецкага саюза пра “па-а-артия Ленина, си-и-ла народная нас к торжеству коммунизма ведёт...” Гэта значыць, што гучала толькі бравурная сталінская мэлёдыя, а словаў ня было. Але ўсе мы добра памятаем гэтыя словы. Музыка скончылася, архібацюшкі ўселіся, і ў бэтонным гмаху (які народ называе “храмам Лужкова спасітеля”) распачаўся дзесяты “Всемирный русский народный собор”. Тэлебачаньне паказала фрагмент выступу мітрапаліта РПЦ Кірылы, вядомага сваім звонкім камсамольскім голасам і “пышушчего” гэбоўскім здароўем (многія называюць гэтага бацюшку верагодным наступнікам старога і хворага Алексія ІІ). Кірыл крытыкаваў заходнія правы чалавека і рэзка выступіў супраць гамасэксуалізма, эўтаназіі і іншых язваў сучаснасьці. 5 красавіка на гэта арганізавана і імпэтна адрэагавалі чыноўнікі трэцяга сэктару ад “правоў чалавека” (іх некалі называлі “дысідэнтамі” і “правозашчітнікамі”). Леў Панамароў, Людзьміла Аляксеева і шэраг іншых гняўліва запярэчылі Кірылу, кажучы, што “Русская православная церковь стремітся к сворачіванію правозашчітной деятельності в Россіі і навязывает обшчеству своі собственные взгляды”. Яны паабяцаліся й надалей бараніць сэксуальныя меншасьці ў Расеі і не паддавацца праваслаўнай ідэялёгіі. Гэтым “правозашчітнікам” нават не зразумела, што яны выстаўляюцца на ўсеагульнае пасьмешышча са сваімі мітусьлівымі заявамі пра меншасьці. Аб якім “православіі РПЦ” можа весьціся гаворка, калі гэтай “православной організаціей” (цытуем Лукашэнку) кіруюць генэралы КГБ у сутанах? Калі РПЦ даўно ўжо зрабілася дэпартамэнтам богапраціўнай і чалавеканенавісьніцкай маскоўскай імпэрыі. Нешта не зачапіў “правозашчітніков” той факт, што бацюшкі нават не згадалі пра крывавую каляніяльную вайну на Каўказе, дзе расейскі імпэрыялізм вынішчае цэлыя народы, забівае дзяцей і разбурае храмы. Для гэтых псэўдадысідэнтаў, так жа сама як і для архібацюшак тэма садомскіх меншасьцяў значна важней за масавыя забойствы ў Чачэніі і іншых кутках імпэрыі. Грантаўская дэмаралізацыя ахапіла ўвесь “праваабарончы” сэктар у Расеі. Яны сапраўды не здагадваюцца, што ўжо даўно выконваюць ролю стракатых блазнаў у каўпаках з званочкамі, што скачуць на сцэне пасярод расейскай драмы.

Расейская дзяржмафія “водрузіла над городом красный флаг победы”... Але не надоўга. 5 красавіка ўпершыню ў сучаснай гісторыі Гішпаніі ўрад распусьціў кіраўнічыя структуры цэлага гораду. Маецца на ўвазе вядомы курортны горад Марбэлья на поўдні краіны. Старшыня гарадзкой улады, ягоныя намесьнікі, сакратары, начальнік паліцыі і шэраг іншых чыноўнікаў атрымалі абвінавачваньне ў крымінальных злачынствах: адмываньне грошай, карупцыя, незаконны дазвол на будаўніцтва. Сваю скандальную вядомасьць ціхае рыбацкае мястэчка набыло пасьля 1991 году, пасьля развалу СССР (якое цікавае супадзеньне!). Туды панаехала процьма постсавецкіх мафіёзаў (заўважаны былі таксама грамадзяне РБ), але пальму першанства трымалі на працягу гэтых гадоў менавіта маскоўцы. Летась там прыхапілі прадстаўнікоў кампаніі “ЮКОС”, якія адмывалі для начальства брудныя грошы. У 2003 г. гішпанскія ўлады прад'явілі РФ раскошны марбэльскі маёнтак, пабудаваны генэралам МЧС Ганеевым, якога арыштавалі ў Маскве па шумнай справе “оборотней в погонах”. І г.д. Усё згіло, усё струхлела на гішпанскім курорце. Або, як кажуць у расейскіх казках: “Тут русскій дух, тут Русью пахнет...”

5 красавіка настала чарга яшчэ аднаго каляніяльнага народу зьнікнуць з мапы сьвету. Масква паведаміла пра праект “зьліцьця” Агінска-Бурацкай аўтаномнай акругі і Чыцінскай вобласьці. Бурацкі прамаскоўскі начальнік акругі Жамсуеў з лукашэнкаўскім запалам гукаў з трыбуны: “Есть много плюсов...” Заўсёды зноўдзецца група здраднікаў, гатовых прадаць свой уласны народ у няволю да імпэрскага ворага. Але ня ўсё ладзіцца ў акупантаў. 4 красавіка прэзыдэнт Адыгеі (аўтаноміі ў складзе РФ) Хазрэт Саўмен заявіў аб сваёй адстаўцы на паседжаньні мясцовага праляманту. Такім чынам папулярны ў народзе палітык выказаў пратэст супраць пазыцыі парляманскай большасьці, якая выказалася за “зьліцьцё” Адыгеі з Краснадарскім краем. Пасьля таго, як Саўмен зрабіў сваю заяву і выйшаў з залы, здраднікі затрэсьліся ад страху. Яны зразумелі, што прэзыдэнт зьвернецца цяпер непасрэдна да народа (як вядома, вельмі тэмпэрамэнтнага каўказкага народа) з заклікам стаць на абарону дзяржаўнасьці. Яны пабеглі за ім сьледам, залемантавалі, пераконваюць вярнуцца. Маскоўская правакацыя правалілася на адыгскім участку антыімперскага фронту змаганьня супраць маскоўскага фашызму.

На аэрадроме ў Кубінцы пад Масквой 5 красавіка бамбавікі і зьнішчальнікі круціліся ў небе, паказваючы хітрыя фігуры. Міністэрства вайны РФ адзначала 15-годдзе лётнай спэцчасткі пад назовам “Русскіе вітязі”. Яе сфармавалі ў 1991 г., калі развальвалася і савецкая армія і савецкі саюз. “Героі” бамбілі гарады, кішлакі і цэлыя народы. Цікава, што ад імя “русскіх вітязей” на тэлеканалах выступалі афіцэры Шпак, Грабар, Амельчанка. Беглыя беларусы і ўкраінцы ўсё яшчэ спадзяюцца зрабіць яркую кар'еру ў расейскім небе. Яны хваліліся сваімі пэруэтамі і петлямі. Але вядома, што свае спосабы ёсьць таксама і ў байцоў супрацьпаветранай абароны. Цяпер нават малады пастух можа прыкласьціся ў сваіх гарах і непасрэдна з пляча паслаць ракетку ў бок балеруна-забойцы. Мы не аднойчы бачылі гэта ў навінах пра народны супраціў у Аўганістане і Чачэніі, дзе шмат расейскіх самалётаў зарыліся ў зямлю разам з сваім забойчым грузам. Лепш бы Шпаку з Грабаром вярнуцца дадому, пакуль ня позна.

Супрацоўнік камісіі па справах моладзі прамаскоўскага “ураду” Чачэніі Абдулбэк Вахаеў паведаміў журналістам, што ў парку Кірава ў Грозным будзе пабудаваны “забаўляльны маладзёвы цэнтар імя Ахмада Кадырава”. Мы ўжо паведамлялі на старонцы pbpf.org пра тое, што днямі ў гэтым парку Кірава пры расчыстцы руінаў і завалаў былі знойдзены пахаваньні 57 ахвяраў расейскага тэрору. І вось на гэтым мецы рэжым здраднікаў народу зьбіраецца будаваць забаўлялку. Паўтараецца гісторыя з нашымі Курапатамі (дзе, як вядома, антыбеларускі рэжым плянаваў пабудаваць “Город Солнца” з казіно, танцзаламі і г.д.). Аднолькавая мараль, аднолькавыя паводзіны ўсіх прадажных каляніяльных рэжымаў. Яны хутчэй імкнуцца схаваць сьляды злачынстваў сваіх маскоўскіх гаспадароў і на месцах магілаў пакутнікаў раскруціць сатанінскія скокі.

Міністар вайны РФ Іваноў актыўна красаваўся на “Всероссійском офіцерском собраніі”. Прапанаваў адмяніць дысцыплінарныя батальёны (дысбаты). Прызнаўся, што нідзе ў сьвеце ўжо няма такой сістэмы пакараньняў для вайскоўцаў. Але афіцэрства актыўна выступіла за вяртаньне “губы” (гаўптвахты), бо не дае сабе рады з пьянымі і распярэзанымі жаўнерамі і афіцэрамі. Аднак, што гэта за армія, мы лепш зразумелі па тэлесюжэце таго ж 5 красавіка. Паказалі суд над кантрактнікам А. Крывашонкам. Ён спыніў аўтамабіль на чачэнскай дарозе і запатрабаваў у чачэнскай сямьі плаціць яму грошы. Калі людзі адмовіліся, расеец расстраляў усіх траіх мірных жыхароў. На судзе гэты Крывашонак прасіў у сваякоў ахвяраў прабачэньня, сьцьвярджаў, што ня меў намеру забіваць, а потым прасіў адпусьціць яго, бо “мае трох дзяцей і заслугі перед отечеством...” Трэба разумець, што “заслугі перед отечеством” — гэта таксама нейкія “заслужаныя” зьверствы і забойствы. Няхай жа расейскія акупанты ведаюць, чаму народы, якія змагаюцца супраць маскоўскай акупацыі, бязьлітасна забіваюць акупантаў.

7 красавіка “переходяшчее знамя русского фашізма” урэшце пакінула Маскву і апынулася ў Пецярбурзе. Уначы там быў застрэлены студэнт з Сенэгала. Забойца чакаў сваю ахвяру непадалёк ад мясцовага аддзелу міліцыі, там жа кінуў сваё ружжо. На зброі была выразана фашыстоўская свастыка. 10 красавіка фашыстоўскія “знаменосцы” забілі вьетнамскага студэнта ў Варонежы. Рэпартажы з расейскіх гарадоў усё больш нагадваюць паведамленьні з Нямеччыны 1920-30-х гадоў, калі там набіраў моц фашызм. Аптымістычным ва ўсёй гэтай гісторыі ёсьць тое, што ўрэшце народы раздушылі фашыстоўскую нямецкую гадзіну. Такі ж канец будзе і ў маскоўскага рэйха.

10-11 красавіка ў Менску адбываўся 2-гі зьезд адной грамадзкай нібыта арганізацыі. Даволі вялікай па колькасьці запісаных у яе актывістаў у штацкім. Але вось цікава, што існуе і наладжвае свае зьезды гэтая арганізацыя на грошы беларускага народу. Ёйная назва ўражвае тандэтным чарнасоценным манумэнталізмам — “Собор славянскіх народов Белоруссіі, Россіі і Украіны”. У апошні дзень “Собор” адзінагалосна прыняў заяву, у якой ад імя ўсіх “гей славян” было запатрабавана ад Захаду распусьціць Гаагскі міжнародны трыбунал, а таксама выказвалася пагроза разабрацца з эўрапейскімі імпэрыялістамі, якія выкарыстоўваюць натаўскую дубіну і г.д. Хто толькі не бадзяецца па нашай зямлі пад патранажам шклоўскага рэжыму, хто толькі не хаўрусіцца ў нашай сталіцы пад гэрбам з капустай! Няхай бы зьбіралі свае настальгічна-паранаідальныя зьезды ў сваёй імпэрскай Расеі, у “дворце сьездов КПСС”, што ў Крамлі. Чужынцы настойліва імкнуцца абваляць сьвятое імя нашай бацькаўшчыны ў брудзе бальшавіцкага маразму, прычапіць да Беларусі рэпутацыю славянафільскага запаведніка. Такое будзе проста немагчыма ў вызваленай ад прамаскоўскай дыктатуры, эўрапейскай Беларусі.

12 красавіка споўнілася 45 гадоў з дня палёту Юрыя Гагарына ў космас. Ні тады — у 1961 г., ні на працягу наступных дзесяцігоддзяў саўдэпаўская прапаганда аніразу ня піскнула аб тым, што смаленскі маладзён з адкрытай чароўнай усьмешкай і мужным сэрцам называў сябе беларусам (і быў беларусам!). Што ён любіў дэклямаваць верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”. Толькі нядаўнія публікацыі ў менскай прэсе “рассакрэцілі” гэтую дзяржтаямніцу. Першая жанчына-касманаўтка Валянціна Церашкова днямі “рассакрэцілася” сама. Яна прыехала на фальшывую шклоўскую інаўгурацыю, каб у каторы ўжо раз падтрымаць струхнелы рэжым. Раптам пасярод свайго тэлеманалёгу на БТ яна пачала братацца з намі: “А знаете, ведь мои родители были белорусы...” Цікавая канцэпцыя. А кім жа ты ёсьць сама, калі твае бацькі беларусы? Чаму ня скончаны сказ і не завершана думка? Сорамна прызнацца? Мы і раней ужо здагадваліся, што Терешкова паходзіць ад нейкага Цярэшкі. Атрымліваецца, што і першая жанчына ў космасе — беларуска. І не саромецца трэба, а ганарыцца гэтым. Але такая ўжо збочаная імпэрская псіхалёгія.

Залемантавалі расейскія акупанты. 12 красавіка спыніў працу буйны мэталургічны завод у Рыбніцы, што на тэрыторыі акупаванай расейцамі правінцыі Трансністрыі ў Малдове. Умоўна завод называўся “малдаўскім”, але абслугоўваў марыянэткавы рэжым асаднікаў. У асаднікаў ёсьць нават міністар эканомікі. Вось міністарша Елена Черненко і палохала міжнародную супольнасьць, што “спынілася прадпрыемства, на якім трымаўся бюджэт рэспублікі”. Маўляў, вінавата ва ўсім малдаўска-украінская блякада прыднястроўскай непрызнанай мяжы. Цікавы па свайму зьместу лямант. Распалася саўдэпія, у 1991 г. утварыліся незалежныя дзяржавы — Украіна і Малдова, якія падпісалі шэраг цывілізаваных міждзяржаўных пагадненьняў (у тым ліку і аб мытным кантролі сваёй сумеснай мяжы). Але паміж тэрыторыямі гэтых сувярэнных дзяржаваў зашчымілася нейкая “непрізнанная республіка”, якая напрызначала міністраў, запрасіла да сябе акупацыйнае расейскае войска і ўзьняла савецкі сьцяг. Цяпер асаднікі-акупанты зьдзіўляюцца, што Украіна і Малдова актыўна і законна нармалізуюць свае дабрасуседскія адносіны. Яны што, думалі існаваць вечна? Агрэсіўныя чужакі-адстаўнічкі ў Трансністрыі, Крыме і шэрагу іншых постсавецкіх месцаў павінны даўно зразумець, што народы ня будуць лічыцца з іхнымі акупанцкімі інтарэсамі. Няма будучыні ў хадзячых прывідаў неіснуючай саўдэпіі.

Чарговая фашыстоўска-лубянская правакацыя. 13 красавіка натоўп расейскіх фашыстаў з так званай “Нацыянал-бальшавіцкай партыі Лімонава” сабраўся каля Таганскага раённага суда ў Маскве. Але там быў яшчэ больш шматлікі натоўп маладзёнаў з лубянскай арганізацыі “Россія молодая”. “Младороссы” пачалі актыўна кідаць у “лімонаўцаў” яйкі і іншыя прадметы. Тыя пачалі біцца, а адзін з іх нават страляў з пісталета і параніў 14-гадовага падлетка. У судзе павінна была слухацца чарговая справа на заяву Лімонава з пратэстам на нерэгістрацыю ягонай партыі. Правакацыя ў каторы раз дэманструе белашвейнае мастацтва лубянскай канторы. “Дэмакратычны рэжым Пуціна”, маўляў, гераічна не рэгіструе мясцовых фашыстаў, а маладыя пуціністы закідваюць іх яйкамі. Тыя страляюць і г.д. Увесь танны балаган разыграны з мэтай дэзарыентацыі мясцовай і замежнай грамадзкай думкі. Можа якія наіўнячкі і павераць у антыфашызм пуцінскага рэжыму, але толькі не беларусы, што знаймыя з расейскім фашызмам-гэбізмам на практыцы.

Маскоўскі фашызм дзейнічае і на Каўказе. 13 красавіка міністэрства замежных справаў Грузіі накіравала ў Маскву ноту пратэсту ў сувязі з пастановай ураду РФ узяць пад афіцыйны кантроль участак дзяржаўнай грузіна-расейскай мяжы на абхазкім участку. Крамлёўцы распараджаюцца тэрыторыяй суседняй дзяржавы, як сваім гародам. Маскве мала зямлі. Але ж дзіва, імпэрыя нахапала сабе кантынэнту і марэй да самай Японіі. І ўсё мала.

13 красавіка расейскія фашысты гуляліся ў сталінградзкую бітву. Яны выйшлі з горада Волжскі Валгаградзкай вобласьці і напалі на цыганскі табар, што мірна існаваў непадалёк. Фашысты білі людзей мэталічнымі прутамі. Двое чалавек былі забіты, двое цяжка параненых (пажылая жанчына і 14-гадовае дзяўчо) дастаўлены ў шпіталь. СМІ не паведамляюць, колькі людзей пацярпела ад нападу. Няўжо нехта з беларусаў хоча, каб гэтае зьвяр'ё прышло да нас і пачало гаспадарыць у нашай краіне?

14 красавіка ў Маскве “баролась” з сваім фашызмам аматарская кампанія пад манумэнтальнай назвай “Обшчественная палата прі презіденте Путіне” (генэралы, эстрадныя сьпявачкі, акцёры і прафэсура). На працягу дня яны актыўна і красамоўна агалялі язвы свайго грамадзтва. У некалькіх словах можна падсумаваць іхную рыторыку наступным чынам: “у ксенафобіі вінаватыя некампэтэнтнасьць міліцыі, беднасьць насельніцтва, якое помсьціць за гэта чужакам, а таксама брак этычнага кодэксу і міжэтнічнага дыялёгу”. Ну што ж, пэўная лёгіка ў гэтым тэарэтызаваньні ёсьць. Няма толькі галоўнага. Ніхто анісловам не згадаў пра рэліктавую маскоўскую імпэрыю, пра русіфікацыю і іншыя “прелесті” каляніяльнай дзейнасьці на тэрыторыі акупаваных народаў, пра вайну на Каўказе і агрэсію супраць Беларусі. І гэта ў каторы ўжо раз. У каторы раз усё атрымалася паводле знаёмай клясікі — Салтыкова-Шчадрына, Гогаля ды Някрасава з Фетам: “Город Глупов” альбо “умом Россию не поймёшь...” У паўночнай сталіцы — Пецярбурзе — расейскія фашысты адсалютавалі маскоўскаму сходу чарговым подзьвігам: зьверскім зьбіцьцём аўганскага студэнта.

Наогул пад вясну ў Маскве назіраецца актывізацыя розных гаварыльняў. Часам здаецца, што на двары 1917 год з ягонай зьездаўскай актыўнасьцю пасьля лютаўскай рэвалюцыі. 15 красавіка ў засені Крамля наладзіў свой зьезд пуцімол пад вывескай “Наши”. З інтэр'ерам і публікай грунтоўна папрацавалі дэкаратары ў стылі Маякоўскага і “Окон РОСТА”. Усё там было крывава-чырвонае: крэслы, плякаты, транспаранты, большасьць касьцюмаў. Атрымалася нешта сярэдняе паміж “комсомольскім задором” і “БРСМ-аўскім маразмам”. Лепшым з “нашіх” прэзыдыюм раздаваў чырвоныя курткі і званьне “коміссара нашіх”. Потым паказалі кінастужку, скампанаваную з мульцікаў і дакумэнтальных уставак. Галоўным героям стужкі быў галоўны “наш” — У.У. Пуцін. Ён ператвараўся то ў мядзьведзя, то ў ваўка. А потым ператварыўся ў двухгаловага арла, з кіпцюрэй якога выпалі дзяржава і скіпетр. Але гэта ня быў жэст слабасьці. Згаданыя сымбалі імпэрыі паляцелі ўніз і пабілі сініх крыс, што варожа бегалі “по русской земле”. Потым на трыбуну выйшаў начштаба РФ генэрал Балуеўскі і сказаў, што ўсім трэба служіць у расейскай арміі, бо “іначе мы не сделаем того, что задумалі...” Што яны там задумалі, мы здагадваемся па заявах Жырыка і іншых. Дык вось, апранутая ва ўсё чырвонае (а так у Расеі апраналіся толькі прафэсійныя каты пры выкананьні абавязкаў) расейская моладзь павінна ведаць, што дэратызацыяй трэба займацца ў расейскіх гарадах, самых занядбаных і брудных у Эўразіі. А калі кантора Балуеўскага пашле “русскіх ребят” у чарговую інвазію, то няхай яны разьлічваюць на адэкватны “радушный” прыём ад нашых маладых патрыётаў.

17 красавіка тэлеканал “Эўраньюс” паказаў сюжэт пра Інстытут Эўразьвязу, які ўжо шэраг гадоў працуе непадалёк ад італьянскай Фларэнцыі. Там працуюць над доктарскімі дысэртацыямі, падвышаюць свае веды, працуюць над праектамі маладыя навукоўцы з усяе Эўропы. Выкладаньне вядзецца прафэсурай з розных краінаў. Галоўная ўмова для маладых — валоданьне прынамсьці дзьвюма мовамі Эўразьвязу. Разам працуюць, адпачываюць, шукаюць свае адкрыцьці маладыя немцы, швэды, латышы, украінцы, румыны... Няма толькі маладых беларусаў. Для іх, як вядома, рэжым разам з ягоным БРСМ падрыхтаваў зусім іншы напрамак для прыкладаньня творчай энэргіі — “необ'ятные просторы Россіі”.

У той жа дзень у сталіцы РФ адбывалася паседжаньне пад старшынствам Пуціна. Міністры абмярковалі алкагольную праблему. Прагучала жудасная статыстыка. Штогод “на необ'ятных просторах РФ” труціцца і гіне ад самагона і іншага кшталту “неякаснага алкаголю” па 35 тысячаў чалавек.

“Самы дэмакратычны” расейскі тэлеканал НТВ паслаў свайго чалавека ў Дублін на сьвяткаваньне 90-годдзя нацыянальнага паўстаньня супраць ангельскай акупацыі ў 1916 г. Мы маглі яшчэ раз пераканацца, што рэжысура мерапрыемстваў адпавядала традыцыі эўрапейскай культуры. Па ўсёй Ірляндыі адбываліся ўрачыстыя багаслужбы і маніфэстацыі. У сталіцы народ вітаў шыхты ірляндскага войска, бранетэхніку і вайсковую авіяцыю, што праляцела ў небе над сталіцай. Ірляндцы ўскладалі кветкі і вянкі на месцах баёў, на магілы герояў і да помнікаў партызанам. Гэта была карціна нацыянальнага адзінства і сумеснай гістарычнай Памяці. Роўна ў той момант, калі ў 1916 г. пачалося Вялікоднае паўстаньне, уся краіна застыла ў хвіліне Маўчаньня. Прычым, арганізатары патлумачылі, што яны заклікалі памянуць усіх ахвяраў той вайны, уключна з загінуўшымі брытанскімі жаўнерамі. На мерапрыемствах прысутнічаў амбасадар і іншыя прадстаўнікі Вялікай Брытаніі. Усе паводзілі сабе годна і адпаведна. Усе, акрамя тэлегрупы НТВ. Разарваныя кадры тэлехронікі не маглі даць нармальнага ўражаньня ад мерапрыемстваў. Але больш за ўсё зьдзівіў закадравы камэнтар маскоўскіх “дэмакратаў”. Зьняважлівы тон, тэкст перасыпаны словамі “бунт”, “бунтовшчікі” — і ўсё гэта пра сьветлы і велічны подзьвіг народа. Чаму так важна было для пасланцоў з “златоглавой” стварыць менавіта такое ўражаньне ў расейскіх тэлегледачоў ад мерапрыемстваў, прысьвечаных далёкай падзеі, у якой ніякім чынам не пацярпелі расейцы і інтарэсы Крамля? Відаць, лубянскія ілжэ-дзімітры пачуваюцца на троне і ў крамлёўскіх палатах настолькі няёмка і трывожна, што баяцца любога намёку на антыімпэрыялістычную барацьбу. А што як раптам, паглядзеўшы рэпартаж з Дубліна, татары ў Казані або якуты ў Якуцку захопяць мясцовы галоўпаштам ды абвесьцяць сваё “гэть москалів!”? Сапраўды, немагчыма без іроніі камэнтаваць гэтую маскоўскую тэлебоязь. Але на самай справе мы даўно ўжо заўважылі, што з умацаваньнем імпэрскага гэбізму крамлёўскі эстэблішмэнт заняўся публічнай фальсіфікацыяй уласна расейскай гісторыі. Міколка Раманаў (Крывавы) цяпер для іх сьвяты. Летась зусім незаўважаным прайшоў у Расеі 100-гадовы юбілей пачатку Першай антыімпэрскай рэвалюцыі 1905 году. Баялася пуцінская адміністрацыя ўспомніць, як народ займаў цэлыя гарады, забіваў генэралаў і міністраў, стукачоў і гарадавых, як валіў двугаловых арлоў і праклінаў самадзяржаўе. Як “сьвяты” Раманаў і ягоная сямейка арганізоўвалі масавыя забойствы, артылерыйскія абстрэлы рабочых кварталаў і вёсак, судзілішчы, катаргу, катаваньні і пакараньні сьмерцю. Баяліся пуцінцы ўспомніць усё гэта, бо самы начапілі сабе на лоб самадзяржаўнага арла і ўчапіліся за царскую Расею як за апошнюю саломінку, ратуючы сваю крывавую імпэрыю. Глядзець на ўсё гэта брыдка.

18 красавіка былы дарадца Пуціна па эканамічных пытаньнях Андрэй Іларыёнаў (жыве ў ЗША) выступіў з артыкулам у газэце “Москоў Таймс”. Ён прагназуе, што чэрвеньскі сёлетні саміт 8-кі найбольш высокаразьвітых краінаў у Пецярбурзе будзе пачаткам распаду гэтага прэстыжовага клюбу. Бессэнсоўнай ёсьць абраная галоўнай тэма саміта — энэргетычная бясьпека. Расейскія ўлады ўжо прадэманстравалі сваё разуменьне гэтай тэмы. “Халодная вайна” Расеі супраць Украіны, Малдовы, Грузіі, Прыбалтыкі і эўрапейскіх краінаў сьведчыць пра выкарыстаньне Крамлём эканамічных рычагоў для дасягненьня палітычных мэтаў. Расея, на думку Іларыёнава, усё больш аддаляецца ад дэмакратычных краінаў, наладжвае сувязі з лідэрамі Беларусі, Узбэкістану, Ірану, Алжыру, Вэнэсуэлы, Бірмы і руха Хамас. Расейскі ўдзел у справах 8-кі сумніўны, бо яна адпавядае толькі адному з крытэрыяў “васьмёркі” — памерамі эканомікі дзяржавы. Паводле астатніх крытэрыяў — дэмакратычная форма кіраваньня, высокі ўзровень эканамічнага разьвіцьця, канвэртуемасьць нацыянальнай валюты, сяброўства ў Суьсевтнай Арганізацыі Працы — Расея не адпавядае. Іларыёнаў прадказвае, што саміт у Пецярбурзе будзе ганьбай для ўсіх яго ўдзельнікаў.

Міністар замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк заявіў 18 красавіка, што “Масква перавышае свае паўнамоцтвы”. Справа ў тым, што Крэмль зьвярнуўся да кіраўніцтва Украіны з ультыматумам: або Украіна падпісвае дакуманты па дамове аб “адзінай эканамічнай прасторы” пакетам або яна, маўляў, павінна выйсьці з дамовы. У гэтую дамову ўжо запісаліся РФ, Беларусь і Казахстан. Украіна не прымае маскоўскага шантажу. Кіеў катэгарычна ня хоча існаваць, напрыклад, у адзінай мытнай прасторы з названымі дзяржавамі. Масква тупае нагамі, пагражае, як пасьля Пераяслаўскай Рады. Сапраўды, ёсьць у лубянцаў праблемы з адэкватным асэнсаваньнем гісторыі і сучаснасьці.

18 красавіка ваенны камісар Масквы выступіў з “заканадаўчай ініцыятывай”. Ён заклікаў прыняць новы закон, паводле якога ня трэба будзе разносіць позвы на вайсковую службу і ўручаць іх прызыўнікам. Дастаткова надрукаваць загад аб мабілізацыі ў газэтах і маладыя самы павінны будуць зьявіцца ў ваенкаматы. Усе, хто не зьявіцца, аўтаматычна становяцца “уклоністамі” (турэмнае зьняволеньне на 2,5 гады). Ваенком прызнаўся, што штогод па РФ раздаецца па 500-600 тысячаў позваў, а прыходзіць на службу ў дзесяць разоў менш юнакоў (большасьць ня хоча паміраць і калечыцца ў кашмарным расейскім войску і на каляніяльных войнах). У Думе пачалі заканапраект абмяркоўваць. Найбольш кур'ёзна пярэчыў ваенкому дэпутат Шапашнікаў: “Маладых мы так не зьбярэм, бо бальшыня моладзі газэт не чытае...” Але ж армія, “велікодержавный патріотізм” і “самая чітаюшчая публіка в міре”!..

Італьянцы ня выбачылі нямецкім катам. Днямі ў італьянскім горадзе Ля Спэцыя пачаўся працэс па справе масавых забойстваў нямецка-фашыстоўскімі карнікамі жыхароў трох вёсак непадалёк ад г. Арэца. У чэрвені 1994 г. партызаны забілі двух нямецкіх парашутыстаў. У адказ на гэта нямецкія карнікі спалілі сялянскія дамы і забілі больш за 200 асобаў. Праз дзесяцігоддзі нямногія, хто ацалеў тады, а таксама сямейнікі ахвяраў падалі ў суд, патрабуючы кампэнсацыяў ад Нямеччыны за забойствы і зьнішчэньне маёмасьці. Міністэрства юстыцыі ФРГ заяву ня прыняло, але адрэагавала станоўча ваенная пракуратура ФРГ. Пачаліся слуханьні па справе. Справядлівыя дзеяньні італьянцаў ёсьць прыкладам для беларусаў. Злачынствы расейскіх акупантаў на нашай зямлі ня маюць тэрміну даўніны. Не адкруціцца РФ ад адказнасьці за маскоўскі генацыд часоў СССР. Наперадзе судовыя працэсы па кампэнсацыях нашаму народу ад злачыннай расейскай дзяржавы.

Пакуль што юрыдычнай справай заняўся адзін менскі комік. А. Лебедько заявіў 18 красавіка ў Вільне, што трэба арганізаваць “обшчественный процесс над А. Лукашенко”. Ён назваў нават сёлетні верасень у якасьці тэрміну, а ў якасьці месца назваў на выбар Вільню, Варшаву, Прагу, Кіеў і нават Маскву (!). У якасьці суддзяў ён зьбіраецца запрасіць Валенсу, Гавэла, Квасьнеўскага і “яшчэ 10-15 вядомых дзеячаў Эўропы” (у сувязі з заяўленай Масквой Лебедько, мабыць, зьбіраецца запрасіць таксама Пуціна ў якасьці суддзі над ягоным жа шклоўскім кліентам). Наколькі нам вядома, амаль ніхто з названых ня мае юрыдычнай адукацыі, не зьяўляецца прафэсійным юрыстам. “Обшчественный процесс” маецца, такім чынам, быць аматарскім шоў (пад якое Лебедько мае намер атрымаць тлустыя гранты). Не апошняе месца на гэтым шоў, відаць, зьбіраецца заняць згаданы Лебедько. Толькі вось якое месца? Беларусам ён вядомы як актыўны будаўнік сістэмы раньняга лукашызму, стваральнік “прэзыдэнцкай вэртыкалі”, верны супрацоўнік згаданага А. Лукашэнкі (да пары пакуль той ня выдаліў яго высьпеткам з “вэртыкалі”). Гэта ўсяроўна, што працэс над генэралам Ярузэльскім наладжваў бы цяпер які-небудзь з палкоўнікаў часоў ваеннага становішча. Альбо Гітлера судзіў бы Гэбельс на пару з Борманам, запрасіўшы ў “суддзі” прадстаўнікоў нейтральных дзяржаваў. Працэс над А. Лукашэнкам, парушальнікам Канстытуцыі і ўзурпатарам дзяржулады, абавязкава адбудзецца. Толькі адбудзецца ён у беларускай сталіцы, пад кіраўніцтвам прафэсійных і сумленных юрыстаў. А згаданы Лебедько будзе сядзець на лаве сярод падсудных лукашыстаў пад моцнай аховай і з добрым пайком.

19 красавіка расейскія тэлеканалы паказалі “ленінскі суботнік” на ленінскім падворку. З раніцы ў дом-музэй Ульянавых, што ў г. Ульянаўску, сабраліся пэнсіянэры-настальгікі. Яны грабалі сьмецьце, махалі мётламі. Пазьней да іх далучылі групу студэнтаў мясцовага пэдінстытута. Тыя так і прызналіся ў тэлекамэру, што “у нас па раскладу цяпер фізкультура, але пагналі сюды”. Старэчы па камандзе пачалі сьпяваць “І Ленін такой молодой, і юный октябрь впереді...” Маладыя рытуальны гімн не падхапілі. Мабыць, ужо і словаў ня ведаюць. Выглядала ўсё даволі сьмешна, нягледзячы на сур'ёзны камэнтар за кадрам. Пуцінізм пачаў татальнае вяртаньне сатанінскіх псэўдакаштоўнасьцяў у грамадзкую сьвядомасьць насельніцтва. Ва Ульянаўску гэта атрымліваецца яшчэ скасабочана. А вось у спустошанай вёсцы Курэйка Краснаярскага краю ўзяты просты і адназначны курс рэстаўрацыі згнілых муміяў бальшавізму. Па камандзе дзяржворганаў у мясцовых бізнэсмэнаў раптам абудзілася творчая ініцыятыва. Яны ўжо сабралі грошы і аплацілі праект рэстаўрацыі колішняга музэйнага комплексу на месцы ссылкі Сталіна. Агромністы “Пантэон” і калясальны помнік Сталіну існаваў тут да 1961 г. У 1995 г. занядбаны музкомплекс згарэў дашчэнту. І вось цяпер усё гэта (не магілы ахвяраў сталінізму, не хрысьціянскія храмы) будуць аднаўляць “новые русскіе”. Нагадаем, што ў цывілізаваных краінах забаронена прапаганда фашызму. Там няма “гітлерскіх суботнікаў”. Калі непадаляёк ад дома, які належаў сямьі Шыкльгрубэра-Гітлера, у невялікім аўстрыйскім мястэчку зьбіраюцца нейкія нэанацысты, то іх адразу апэратыўна вяжа паліцыя, а суд дае штрафы. А расейскі фашызм адраджаецца.

Адраджаецца ён ня толькі ў самой РФ. 19 красавіка ў цэнтры Севастопаля наладзілі сьвяткаваньні ў гонар 223-годдзя далучэньня Крыма да Расеі. Усё было абстаўлена з бляскам і шумам. Па горадзе езьдзіла тэатральная карэта з імпэратрыцай Кацярынай ІІ (якая тады падпісала акупацыйны ўказ) і князям Пацёмкіным (які перад гэтым Крым заваёўваў). Пацёмкінская “русскость” стракацела трыкалёрамі РФ і сьцягамі “русского Крыма”, прыдуманага мясцовымі лубянскімі сэпаратыстамі на матар'яле згаданага трыкалёра. Пасярод трыкалёраў ўбіўся і нейкі мясцовы шклоўскі “знаменосец” з сьцягам РБ-БССР. Усё стала зразумела, калі тэлекамэра буйным плянам паказала агромністы ліст фанэры, на якім быў лёзунг “Россия, Украина, Беларусь — никто не разорвёт наш нерушимый союз”. Акупанцкая публіка, якая атабарылася на зямлі крымскіх татараў, рвецца ў склад Расеі, актыўна настальгіруе па імпэрыі з нямецкай путанай начале і бяздарным генэралам, майстрам барочнага пэрфомансу. Вось жа цікава: здавалася б, даўно няма кацярынінскай імпэрыі і ейнае графства Цэрбст даўно ўвайшло ў Польшчу. Высьмеяны аўтар пацёмкінскіх вёсак. Вы жывеце на тэрыторыі Украіны, якая не пасылае вашых дзяцей на каўказкую вайну. Але “не здаюцца душой вэтэраны...”, зьбіраюць дзяцей і ўнукаў на антыўкраінскія шоў, ненавідзяць дзяржаву, якая сапраўды не належыць ім. Ды яшчэ й беларусаў прыплялі да свайго маразму. Гістарычны досьвед паказвае, што цывілізаваныя краіны ўрэшце рэшт ад такіх настальгікаў вызваляюцца. У Расеі і зямлі шмат, і народу мала. Будзе і праца, і дзяржкіраўніцтва ў выглядзе новага пакаленьня пацёмкіных з кацярынамі.

Гістарычным пэрформэнсам 19 красавіка займалася ня толькі крымска-маскоўская публіка, але таксама й дэпутаты Дзярждумы. У маскоўскім “белым доме” абышліся без напудраных парыкоў, скіпэтраў і шпагаў, але ўсё дыхала той жа самадзейнай бутафоршчынай. 12 дэпутатаў (сярод іх вядомы “інтэгратар” Бабурын) выставілі на разгляд Думы заканапраект, у якім асуджаюцца заходня-эўрапейскія рэвалюцыі 17-18 стагоддзяў. Расейскія тэлеканалы нават пасаромеліся даваць рэпартаж пра гэты групавы акт парляманцкага маразму. Бальшавічкі з усіх сілаў спрабуюць зацерці ў памяці насельніцтва факт свайго захопу ўлады шляхам путчу ў кастрычніку 1917 г., які перакрэсьліў Лютаўскую дэмакратычную рэвалюцыю. Яны шумелі з думскай трыбуны, што “у выніку рэвалюцыяў утварыліся тэрарыстычныя рэжымы, быў парушаны законны парадак...” Забыліся толькі за Кромвелем і Рабэспьерам сваіх Леніна, Дзяржынскага, Сталіна і шэраг іншых. Можна было б пасьмяяцца-пакпіць з гэтага крамлёўскага “мы осуждаем разрушение Бастилии и категорически не признаём полномочия консула Бонапарта!..” Але нейкім містычным чынам думцы зьвязалі старонкі з школьнага падручніка па гісторыі з цяперашнім міжнародным тэрарызмам. І пайшло-паехала. Галасаваньне супраць узяцьця Бастыліі думская большасьць усё ж праваліла. Аднак, у бліжэйшы час трэба чакаць думскіх рашэньняў у падтрымку палітыкі Івана Жахлівага ў Лівоніі і аб наданьні У.У. Пуціну званьня “Почётный рюріковіч”.

20 красавіка на будпляцоўцы ў адным з раёнаў Масквы міліцыя штурхала журналістаў і арыштоўвала іхную здымачную апаратуру. Хаваць было што. Уначы на гэтым месцы згарэлі адразу шэсьць будак-бытовак, а разам з імі 11 рабочых. Рабочыя, як вядома, жывуць у Маскве ў нечалавечых умовах непасрэдна на месцах працы. Некалькі чалавек патрапілі ў шпіталь з сур'ёзнымі пашкоджаньнямі. Пазьней тэлебачаньне заявіла, што загінулі гаст-арбайтэры, мужчыны з суседніх з Масквой вобласьцяў РФ. Сьпісаў прозьвішчаў гэтых людзей ніхто не паказаў, тэму пад вечар закрылі. Міліцыя не выпадкова паводзіла сабе такім чынам, бо атрымала загад “не позоріть століцу і Лужкова”. Галоўнае для антычалавечага гораду — каб ніхто пра гэта ня ведаў і ніхто б ні аб чым не здагадаўся. Мы ўпэўнены, што калі б прадэманстравалі сьпіс з сапраўдных прозьвішчаў ахвяраў, то мы б прачыталі беларускія, украінскія і цюркскія імёны. Калямаскоўскія вобласьці ужо даўно існуюць ў тым жа рэжыме сацыяльнага гніеньня, што і імпэрская сталіца. Ужо даўно самы расейцы нічога не будуюць для сабе, карыстаючыся бяспраўнымі рабамі з былых калёніяў. А раб, як вядома, ня мае права таксама й на імя. Летапіс зьнішчэньня нашых людзей у Масковіі працягваецца.

У той жа дзень у Дзярждуме іграла бравурная музыка. Пуцін узнагароджваў “лепшых думцаў”. Ордэн з рук начальніка атрымаў і запісны блазан Жырыноўскі — “За заслугі перед отечеством” 4-й ступені. Пералічаць заслугі віцэ-спікера, віцэ-клоўна ёсьць справай натужлівай, бо сьпіс надта доўгі. Тут і ўласнаручнае біцьцё маладзенькіх журналістак, пляваньне з думскай трыбуны на апанэнтаў і паліваньне іх мінэральнай вадой з пляшкі, і арганізацыя патасовак перд тэлекамэрамі, фашыстоўскія заклікі і цыркавыя выступы з расшпіліваньнем кашулі на публіцы і г.д. Цікава, што спачатку са спічаў і крылатых сказаў Жырыка ўсе ад душы сьмяяліся. Пазьней сьмяяцца перасталі. Бо пасьля клоўнскага агучваньня высьвятлялася, што Расея ідзе менавіта агучаным курсам на поўным сур'ёзе. Апошняя “заляпуха” Жырыка пра неабходнасьць акупаваць Беларусь у выглядзе менскай губерніі ўжо нікім ня ўспрымаецца цыркавым вывертам. Дзікі маскоўскі плян ёсьць суровай рэчаіснасьцю. Наш народ павінен рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны.

Расейскія генэралы здольныя толькі забіваць, разбураць і рабаваць. 21 красавіка на расейскіх тэлеканалах зьявіўся сюжэт з Ульянаўска. Там на шклоўскі манер будавалі лядовы палац. Убухалі ў супэрсучасны праект ужо 150 мільярдаў рублёў. А потым аказалася, што акрамя забітых у зямлю паляў і ямы на месцы катка нічога няма. Курыраваў праект вядомы мілітарыст і забойца чачэнскага народу генэрал-губэрнатар Шаманаў. Да журналістаў ён выпусьціў нейкіх дробных чыноўнікаў, якія выкручваюцца і прыкрываюць начальніка. Прыкрываюць сабой, як у баі на каўказкім перавале. Вось якіх кадраў выгадаваў імпэрскі душагуб.

21 красавіка шклоўскі прэзыдэнт сустракаўся ў Менску з міністрам гандлю Ірана Мір-Казэмі. За шумавіньнем гандлёвай статыстыкі беларусы пасьпелі заўважыць галоўнае. Цытуем пэрса з такім мірным прзьвішчам: “Адзначаем агульнасьць падыходаў ня толькі ў палітычнай, але і ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай вобласьцях”. Як кажуць ў такіх выпадках палякі — amen i kropka. Калі ўжо ў шклоўскага рэжыму агульныя палітычныя падыходы з дзяржавай, якая ўстала ў канфрантацыю з усім цывілізаваным сьветам, замахнуўшыся на Захад атамнай бомбай — то гэта ўжо сур'ёзны дыягназ. Хаця што там, ужо каторы па ліку. Былі Мілошавіч, Садам і шэраг драбнейшых “верных ленінцаў” з менскай палітычнай прапіскай. Для іх гэта скончылася кепска. Каб жа гэта ўрэшце ня скончылася кепска для беларускага народу.

Менскае радыё 21 красавіка цэлы дзень транслявала хіты мэзазойскай эры. Калі бадзёры хор выканаў нефармальны гімн СССР “Шірока страна моя родная...”, пачуўся голас дыктаршы, якая выдала некалькі радкоў навінаў. “С огоньком” у голасе радыёпаненка паведаміла нам: “Сегодня в Беларусь прибыл первый из закупленных в России современных зенитно-ракетных комплексов С-300...” Пачуўшы гэта, многія падумалі: “Ага, даўно ўжо на Беларусі не было эсэсаў”. Беларускія патрыёты ўсе гэтыя гады папярэджвалі заходні сьвет пра неабходнасьць салідарнай абароны нашай краіны ад расейскага імпэрыялізму, пра небясьпеку выкарыстаньня нашай тэрыторыі і рэсурсаў для расейскіх пагрозаў і экспансіяў. Разуменьня, як правіла, не было. Заходнікі ахвотна выкарыстоўвалі Беларусь у непрыстойным гандлі з Расеяй. Цяпер вось яны няхай без акуляраў убачаць на мяжы Эўразьвязу “дружественные русскіе ракеты”.

У той жа дзень ляснула яшчэ адна брусэльская пустышка. На працягу доўгіх гадоў беларускія патрыёты тлумачылі заходнікам, што марнымі ёсьць іхныя спробы “дэмакратызаваць” постсавецкія рэжымы праз грантаўскія ўліваньні ў трэці сэктар (так званыя “недзяржаўныя арганізацыі”). Яны ня верылі нам, што тысячы і тысячы падстаўных (часам шчыра жульніцкіх) фондаў, фондзікаў, асацыяцыяў і цэнтрыкаў ствараюцца менавіта дзеля ўсмоктваньня дармовых грантаў. Псэўдаапазыцыя РБ была адным з майстроў жанру. Некаторыя з вінцучкоў-лебедько дасягнулі вышыняў майстэрства прысабечваньня заходніх грошай і правалаў рэальнай справы (апошнія выбары — яркі таму прыклад). 21 красавіка на брусэльскім Алімпе забліскалі маланкі, нешта загрукатала... Эўрапейская аўдытарская камісія ў выніку аналізу зрабіла выснову, што эфэктыўнасьць праграмы ТАСІС была “крайне нізкая”. ТАСІС быў разьлічаны на спрыяньне эканамічным і сацыяльным рэформам у краінах СНД. Дык вось правяральнікі раптам (!) убачылі, што з 7 мільярдаў эўра гэтай праграмы 5 мільярдаў былі прста “раскрадзены”. Так, у Расеі з 29 праектаў у рамках ТАСІСа толькі 9 адпавядалі патрабаваньням праграмы, а з іх толькі 5 пачалі працаваць. Эўрадэпутаты зашумелі і патрабуюць згарнуць правальную праграму. Цытуем Ганса-Пітэра Марціна з бюджэтнай камісіі Эўразьвязу: “Гэта сур'ёзны скандал для Эўразьвязу. Мы згубілі мільярды і павінны спыніць праграму цяпер жа. Тым, хто займаўся гэтым дагэтуль, павінна быць сорамна...” Аднак жулікі, як вядома “стыда не імут...” На шырокіх прасторах РФ, РБ і іншых яны хіхікаюць, гукаюць “Знай нашіх, евродядя!” і паказваюць эўрабюракратам хватка скручаныя дулі.

22 красавіка ў маскоўскім мэтро на станцыі “Пушкінская” некалькі армянскіх юнакоў зьбіраліся ўвайсьці ў вагон цягніка, каб паехаць на сьвяткаваньне Вялікадня. На іх напала банда мясцовых “православных ребят” у чорнай вопратцы, чорных ботах і з голенымі галовамі. У выніку нападу адзін з армянаў быў забіты нажамі. Вось вам і пушкінская клясіка, і “друг степей калмык...” 24 красавіка адбыўся напад у пецярбургскім мэтро. “Русскіе ребята” па-зьверску зьбілі турка. У той жа дзень “дорогіе моі москвічі” забілі ў сваім горадзе маладога таджыка, а яшчэ двух цяжка паранілі нажамі. Нагадаем, што ў Арменіі вельмі камфортна пачуваецца расейская дыяспара, у Турцыі штогод адпачываюць (з шалёным гіканьнем, праявамі хамства і дураты, якія вымушана цярпець мясцовае насельніцтва) дзесяткі тысячаў расейцаў, а ў Таджыкістане стаяць расейскія войскі з семьямі. А што як раптам згаданыя народы, яшчэ раз атрымаўшы зьвесткі пра расейскія зьверствы, адкладуць у бок сваю талерантнасьць? Шалёнае кола расейскага фашызму круціцца далей.

23 красавіка РПЦ сьвяткавала Вялікдзень. Усё было, як заўсёды. Кінуліся ў вочы і вушы некаторыя тыповыя аспэкты палітыкі “нашей православной організаціі” (цытата з Лукашэнкі). У маскоўскім “саборы Лужкова спасітеля” блазан Жырыноўскі хадзіў сярод паствы і навязьліва раздаваў направа і налева рэклямныя буклеты сваёй партыі. Ня менш “чуділі” і каля іканастасу. Тамака на манэр згаданага “лідера РБ” сталі плячыма да абразоў Пуцін, Фрадкоў і яшчэ нехта (усе ў чорных касьцюмах са сьвечкамі). Да іх са “справаздачай” зьвярнуўся патрыярх РПЦ Алексій. Ён распавёў, як раніцай езьдзіў па парафіях і што ўбачыў там. Нешта мы ня памятаем, каб такі абсурдны “партійно-хозяйственный актів” быў прапісаны ў нейкіх трэбніках і часасловах. Пасьля “актіва” Пуцін затушыў пальцам сьвечку і пайшоў разам з чорнымі касьцюмамі да нейкага чорнага выйсьця. Тэлеканалы паказалі таксама “самы важны фрагмэнт” віншаваньня Алексія: “Возрадуемся! Я поздравляю русских людей со светлым праздником... Мы не должны забывать историческое и культурное наследие великой России!” Потым паказалі “русское подворье” у Ерусаліме. Тамашні бацюшка казаў пра тое ж самае: “Возрадуйтесь, люди русские! І г.д.” Прэтэндуючы на нейкую “вселенскость”, РПЦ застаецца выключна расейскім дзярждэпартамэнтам. Для бацюшак і архібацюшак не існуюць іншыя народы, мовы і культуры, якія фармальна належаць да іхнай адміністрацыі. Успомнім, як Рымскі Папа (заўсёды паліглёт і знаўца многіх культураў) зьвяртаецца да вернікаў на дзесятках моваў. А тут не дачакаешся, каб згадалі нават беларусаў з украінцамі, ня тое што пахрышчаных у праваслаўе якутаў, чувашоў, марыйцаў і дзесяткі іншых народаў. Русіфікатарская жуйка ў сьвяточнай абалонцы па-старому прадстаўляе фірму РПЦ.

Расейскія тэлеканалы апошнімі днямі актыўна паказваюць рэпартажы з Крыма. Рубрыка гэтых тэлесюжэтаў устойліва называецца “Самозахваты земель татарамі”. Выгнаны сталінскім маскоўскім фашызмам крымска-татарскі народ вяртаецца на сваю зямлю і бачыць, што ў ягоных дамах жывуць маскоўскія акупанты, ягонымі садамі валодае неахайны чужынец, на ягонай зямлі расейская мафія зьбіраецца будаваць шматпавярховыя “доходные” дамы і г.д. Адным словам, вяртаньне сапраўднага (спрадвечнага) гаспадара маскоўская шушара кваліфікуе як “захват”. Да чаго ж вычварэнская мэнтальнасьць у гэтай публікі, якая ўсё ня можа пагадзіцца з гістарычным крахам сваёй імпэрыі. Зьмяніліся часы і ў Крыме. Пры Кучме на татараў кідалі спэцназ, білі людзей і стралялі па мірных дэманстрацыях татарскага насельніцтва. Цяпер падобна, што палітыка Украіны стала больш рацыянальнай і справядлівай. Асабліва пасьля таго, як усе пабачылі адкрытую варожасьць (іррацыянальную нянавісьць) расейска-крымскіх асаднікаў да ўсяго ўкраінскага і іхнае імпэтнае жаданьне вярнуцца пад маскоўскую ўладу. Татары дзейнічаюць асьцярожна, але настойліва, часам з гумарам. Нават расейскае тэлебачаньне паказала, як пікет з пяці татараў трымае абарону вялікага зямельнага ўчастка, на якім расейскі мафіёза сабраўся будаваць хмарачос і прывёў ужо тэхніку і рабочыя брыгады. Журналіст пытаецца ў мафіёзы: “Чаму вы не адгоніце гэтых і не пачынаеце працу?” Разанскі сіцыліец шчыра адказвае: “А пікетчыкі сказалі, што “як толькі вы дзёрнецеся”, то сюды прыдуць пяць тысячаў татараў...” Татары арганізавана дамагаюцца сваіх правоў. Калі маскоўскі охлас не саступае, то перакрываюць аўтадарогу. Пры чым, робяць гэта, не парушаючы правілаў. 200-300 маладых мужчынаў пэрманэнтна перасоўваюцца па “зебры” на дарожным палатне. Туды, потым назад, зноў туды, і так на працягу шэрагу гадзінаў. Заўважна, што на фізіяноміях расейскіх асаднікаў няма ўжо былога таўра “За намі Москва!” Няўтульна і трывожна ненавісьнікам усяго “нерусского”. Вось і трэба было б падацца туды, дзе ўсё роднае і сваё. Але ж не, там холадна, голадна і страшна.

25 красавіка расейскія СМІ паведамілі, што Расея вяртае Аўстрыі сэрыю эгіпецка-пэрсідскіх каштоўнейшых папірусаў 7-га стагоддзя да н.э. Пасьля захопу Аўстрыі гітлерцамі ў 1938 г. папірусы з венскага музэю патрапілі ў Бэрлін. Там іх “выратавалі” савецкія войскі. Некалькі дзесяцігоддзяў чужыя каштоўнасьці захоўваліся ў поўнай таямніцы ў цярбургскім Эрмітажы. Але гаспадары нейкім цудам даведаліся пра хованку і запатрабавалі сваё назад. І вось з вялікай помпай крамёўскія бонзы зьбіраюцца “восстанавлівать справедлівость”. Вядома, што дагэтуль у расейскіх хованках знаходзіцца безьліч нарабаваных гістарычных і культурных каштоўнасьцяў іншых народаў (у тым ліку і беларускага). І што ж гэта за лёс такі: эгіпталёгія ў іх грунтуецца на скрадзеным, арыенталістыка на захопленым і г.д.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка выступіў на канфэрэнцыі ў Кіеве, прысьвечанай 20-годдзю Чарнобыльскай катастрофы. Ён сказаў: “Правядзем рысу ад разьні ў Батурыне да галадамораў, сусьветных войнаў, да затапленьня казацкіх земляў і ўрэшце рэшт да Чарнобыля. Нашых людзей ўганялі ў зямлю, атручанае лязо спрабавала дабіць, датруціць украінцаў. Але ня выйшла!.. Боль, выкліканы Чарнобылем, стаўся каталізатарам Адраджэньня нашай нацыі, а потым — стварэньня дзяржавы, гістарычных і дэмакратычных зьменаў”. Расейскія СМІ адразу ж завылі-заўлюлюкалі: “Ющенко благодарен Чернобылю за возрождение национальной идеи!..” Няхай яны захлынуцца ў сваім улюлюканьні, асьлепленыя нянавісьцю і самазамілаваньнем. Здыхае, калее фэадальна-фашыстоўская расейская імпэрыя, развальваецца гнілы монстр. Вызваленыя народы — ад простага грамадзяніна да прэзыдэнта краіны — робяць адэкватныя ацэнкі расейскай акупацыі і яе зьверствам. А пасьля такіх ацэнак аднаўленьне маскоўскага кашмару ўжо немагчымае.

З кім сустрэўся крамлёўскі гаспадар У. Пуцін адразу пасьля вяртаньня з Томска? 28 красавіка да яго тэрмінова паляцеў на сустрэчу А. Лукашэнка. Перамовы былі за закрытымі дзьвярмі. Потым абодва выйшлі на публіку і рабілі нейкія рытуальныя выступы. У расейскіх СМІ, аднак, прайшла інфармацыя, што Пуцін “паставіў кропку у газавай спрэчцы”, і з 2007 г. Беларусь будзе плаціць за сібірскі газ у тры разы болей. Да гэтага ўльтыматуму некаторыя журналісты (што пашустрэй) дадавалі ў выглядзе малаважнага арнамэнту асноўнай тэмы наступнае: “Проблема строительства союзного государства уже потеряла актуальность”. Нешта падобнае ўвяла ў вушы і заўсёды паслужлівая радыё Свабода (беларуская рэдакцыя). А вось больш гаваркім аказалася БТ, зноў “выдала гасударавы таямніцы”. У вячэрнім эфіры 28 красавіка яно паведаміла нам, што ў Пецярбурзе Пуцін заявіў аб неабходнасьці падрыхтоўкі пераходу на “адзіную валюту” (ліквідацыя беларускай самастойнай фінансавай сістэмы), а ўлетку трэба падрыхтаваць насельніцтва да рэфэрэндуму аб саюзнай дзяржаве (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасьці і акупацыя нашай тэрыторыі ворагам). Вось вам і “потеряла актуальность”. Цяпер канчаткова зразумела, што Нямеччына (у каторы ўжо раз у нашай гісторыі) дала карт-блянш Маскве на разгром Беларусі і іншых краінаў. Падрабязнасьці патаемных пагадненьняў у Томску стануцца вядомымі ў хуткім часе. Але ўжо цяпер наш народ павінен ўсьведаміць небясьпеку, якая навісла над усімі намі, над нашай Айчынай. Маскоўскі вораг упэўнены, што фальшывае рэфэрэндумнае шоў адкрые шлях да ліквідацыі незалежнай Беларусі, бо псэўдаапазыцыі, маўляў, удалося падавіць рэвалюцыйны ўздым беларусаў. Трэба рыхтавацца да абароны нашай Беларусі.

27 красавіка Дзярждума ў поўным складзе зьявілася ў Пецярбурзе. Упершыню цікава было паслухаць папярэдні маналёг Жырыноўскага. Ён шумеў перад тэлекамэрамі: “А что там они? А что они со своим юбилеем? Царь все думы разогнал, первую, вторую и третюю разогнал. А учредительное собрание большевики разогнали...” 100-годдзе адкрыцьця першай думы сапраўды заслугоўвае шалёнай жырыкаўскай іроніі. Ужо 3 чэрвеня 1906 г. Міколка Крывавы разагнаў гэты ненатуральны дадатак да самадзяржаўя. Юбілей таксама пачаўся са змрочных падзеяў–знакаў. У пецярбургскім гатэлі “Прыбалтыйская” знайшлі мёртвым дэпутата ад “Едіной Россіі” В. Кузіна. А А. Барысаў ад “Яблока” выйшаў той жа раніцай са свайго піцерскага дома і атрымаў дзьве кулі ў галаву ад групы кілераў. Такога ня было нават у 1906 годзе.

29 красавіка кіраўніцтва Інгушскай рэспублікі заявіла, што ўзнагародзіць пасьмяротна Мікіту Хрушчова інгушскім ордэнам за ягоную ролю ў вяртаньні інгушскага народу з сталінскай ссылкі. Зьбіраюцца нават адкрыць былому генсеку КПСС помнік у сваёй сталіцы (там ужо даўно ёсьць вуліца Хрушчова). Гісторыкі і многія простыя людзі даўно ўжо акрэсьлілі Хрушчова як супярэчлівую постаць у маскоўскай гісторыі. Актыўны ўдзельнік і арганізатар жудасных рэпрэсіяў сталінскага пэрыяду, Хрушчоў своечасова зразумеў неабходнасьць дэмантажу найбольш кашмарных і маштабна-тэрарыстычных элемэнтаў савецкай сістэмы. У 1955-56 гг. з канцлягераў былі выпушчаны мільёны ахвяраў савецкага рэжыму, інгушы і шэраг іншых народаў (рэпрэсаваных пагалоўна) вярнуліся на сваю зямлю. Але хрушчоўская дэсталінізацыя і першая “адліга” не зьмянілі сутнасьць савецкай імпэрыі: хаўрус КПСС-КГБ, правальная эканамічная сістэма, ізаляцыя насельніцтва ад цывілізаванага сьвету, камуністычны маразм, зьнішчэньне нацыянальных культураў і моваў, хлусьня і дэмагогія. Беларусам Хрушчоў асабліва запомніўся падчас ягонага візыту ў Менск у 1960 г., калі ў БДУ ён усхваляў русіфікацыю ў Беларусі: “Белорусские товарищи дают всем пример. Они активно осваивают русский язык, язык коммунизма и прогресса, отказываясь от белорусского языка...” Этнічны ўкраінец, Хрушчоў ведаў, што казаў. І гэта была не асабістая думка “крамлёўскага дзівака”. Беларусам добра памятаецца таксама ідыёцкая хрушчоўская кукуруза, асушэньне нашага экалягічнага багацьця — балотаў, рабская праца нашага народу на савецкую ваеншчыну, і шмат што яшчэ. Беларускія дзеці бачылі на экране тэлевізара, як акцёры ядуць белы хлеб і пыталіся: “Мамка, а што гэта яны ядуць?” (Гэта праз 15-19 гадоў пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны!). І вось раптам на прыканцы верасьня 1964 г. хлебныя крамы былі завалены белымі булкамі, адмянілі карткі на муку. Што такое?! — устрывожыўся народ. А праз колькі дзён мы прачыталі ў газэтах, што тов. Хрушчоў “по состоянію здоровья покінул свой пост”. Пад белыя булкі пачыналася новая эпоха — брэжнявізм. Булкі зноў зьніклі праз пару тыдняў (яшчэ на доўгі час). Сістэма ратавала сябе, дэманструючы мімікрыю і псэўдарэформы. А ў гэты час народы цывілізаваных заходніх краінаў рацыянальнай працай няспынна падвышалі свой дабрабыт, карысталіся дэмакратычнымі свабодамі, жылі на культурным узроўні, які ня сьніўся беларусам. Не, мы ніколі не паставім помнік Хрушчову на нашай зямлі. Праблема “добрага або злога цара” не павінна хваляваць беларусаў у сваёй незалежнай дзяржаве. Няхай маскоўцы гуляюцца ў сваю палітычную “чехарду”. Нам важна трымацца ад іхных гульняў як мага далей.

Ппрэзыдэнт Летувы Адамкус заявіў 30 красавіка, што Летува адкрые свой рынак грузінскім вінам і будзе прасоўваць гэтую прадукцыю ў краінах Эўразьвязу. “Вінная салідарнасьць” постсавецкіх дзяржаваў — адэкватная рэакцыя на хамскую палітыку Масквы у адносінах да незалежных дзяржаваў. Летувісы добра памятаюць подлую эканамічную і энэргетычную блякаду, якую наладзіла Масква супраць маладой незалежнай краіны ў 1989-92 гг. Тады імпэрыялісты спрабавалі кінуць народ на калені, прымусіць Летуву вярнуцца ў склад імпэрыі. Цяпер яны робяць тое ж самае з Грузіяй, падрываючы важную галіну грузінскага экспарту. Сапраўды, трэба трымацца разам, дапамагаць адзін адному былым вязьням расейскага імпэрскага канцлягеру. Тады выстаім і пераможам.

29 красавіка Улуф Хэердал паведаміў, што ў блізкім часе паўторыць навуковы подзьвіг свайго знакамітага дзеда. У 1947 г. Тур Хэердал пабудаваў з сябрамі плавучы намёт “Кан-Цікі” паводле старажытнага індзейскага праекту і за 101 дзень праплыў на ім 8 тысячаў кілёмэтраў ад берагоў Пэру да Палінэзіі, пацьвярджаючы тым самым сваю тэорыю аб засяленьні акіянскіх выспаў з Амэрыкі (а не з Азіі, як лічыла бальшыня навукоўцаў). Пасьля крывавай статыстыкі вайны чалавецтва з радасьцю сачыла за гістарычным зьдзяйсьненьнем экспэдыцыі. Шкада, што беларусы дагэтуль ня могуць прачытаць кнігу “Кан-Цікі” (і іншыя творы Хэердала) на роднай мове. Там ёсьць шэраг момантаў, якія ўражваюць і сёньняшняга чалавека. Напрыклад, апісаньне падрыхтоўкі экспэдыцыі. Хэердал прыехаў у ЗША і зьвярнуўся ў Пэнтагон з выгаднай прапановай. Вайскоўцы прадастаўляюць яму ўсё неабходнае для аўтаномнай марской выправы снаражэньне, кансэрваванае харчаваньне і г.д., а ён пасьля экспэдыцыі напіша ў Пэнтагон справаздачу аб выпрабаваньні гэтых прадметаў. Ведаеце, за колькі часу вырашылася праблема? Раніцай нарвэжац падаў заяву, а ўжо ўвечары яму адгружалі тавар у скрынях. (Таму там, дзе ў амэрыканцаў 100 забітых і параненых, у расейскай арміі мінімум сто тысячаў — думае беларускі чытач гэтых радкоў). Экспэдыцыя трымала сувязь са сьветам праз радыёстанцыю, перамаўлялася з аматарамі кароткахвалевых кантактаў. Выпадкова яны пазнаёміліся ў эфіры з нейкім нарвэжскім радыёаматарам і рэгулярна выходзілі з ім на сувязь. Папрасілі ў адзін з дзён павіншаваць з днём народзінаў караля Нарвэгіі. Назаўтра аматар паведаміў ім, што схадзіў у палац, кароль прыняў віншаваньне і дзякуе зямлякоў(!). Беларусам, сапраўды, трэба браць прыклад з нарвэжцаў і іншых цывілізаваных народаў у іхнай салідарнасьці, агульным жаданьні ўславіць сваю краіну і культуру.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ