ВІЦЭ-ПРЭЗЫДЭНТ ЗША ПАДТРЫМАЎ ЗМАГАРНУЮ БЕЛАРУСЬ
4 траўня ў Вільні працягваецца канфэрэнцыя “Агульнае бачаньне агульнага суседзтва” з удзелам новых сяброў Эўразьвязу і NАTO, а таксама іншых краінаў рэгіёну Чорнага мора, Балтыі і Ўсходняй Эўропы, якія хочуць далучыцца да гэтых арганізацыяў.
У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць прэзыдэнты Летувы, Польшчы, Баўгарыі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Румыніі, Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні і кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША, як і бальшыня іншых выступоўцаў, закрануў у сваёй прамове беларускае пытаньне:
Чэйні: "Мы ўсе зацікаўленыя і будзем дамагацца дэмакратычнага прагрэсу ў Беларусі. Гэта нацыя пацярпела ў вялікіх войнах і мае досьвед жахлівых стратаў. Цяпер народ Беларусі пазбаўлены свабоды апошняй дыктатурай у Эўропе.
Сьвет ведае, што адбываецца ў Беларусі. Мірных дэманстрантаў зьбіваюць, іншадумцы зьнікаюць, у краіне пануе клімат страху дзякуючы ўладам, якія адмаўляюцца праводзіць свабодныя выбары і забараняюць сьцяг сваёй уласнай краіны. У адзінай і свабоднай Эўропе няма месца для рэжыму такога кшталту".
Паводле радыё “Свабода, 4 траўня 2006