ЭТНАЦЫД. ЛІКВІДУЮЦЬ САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ

Заўтра Вярхоўны Суд працягне разгляд справы аб ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Закрыцьця найстарэйшай творчай арганізацыі патрабуе Міністэрства юстыцыі.

Зачэпкай для пазову Мін'юсту сталі папярэджаньні, якія арганізацыя атрымала за апошнія гады — за часовую адсутнасьць арыгіналу статуту, неадпаведную форму пячаткі, герб “Пагоня” на шыльдзе, а таксама правядзеньне ў будынку Дому літаратара зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”. Кіраўніцтва Саюзу гэтыя вінавачаньні адкідае.

Паводле радыё “Свабода, 4 траўня 2006