ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ З ТЭРАРЫСТЫЧНАГА ФРОНТУ
27 красавіка 2006 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” паведамляе пра зьяўленьне на тэлеэкранах кіраўніка ірацкага аддзяленьня Аль-Каэды Абу Мусаба аль-Заркаві. Супэртэрарыст паабяцаў заходнікам, што “будзе яшчэ горш...” Усе СМІ сьвету рэтранслявалі гэтыя пагрозы забойцы.
Наш камэнтар: Усе рэтранслявалі, але амаль ніхто не згадаў, што аль-Заркаві зьяўляецца толькі выканаўцам загадаў зусім іншых кіраўнікоў. Чамусьці ніхто ня лічыць сэнсацыяй штодзённае зьяўленьне іх на экранах і старонках прэсы. Крамлёўскі начальнік Пуцін, лубянскі начальнік Патрушаў, крамлёўска-лубянскі намесьнік Іваноў... Зноў падскочылі кошты на нафту, і маскоўская дзяржмафія зграбае золата ў свае сэйфы. Зноў выбухаюць бомбы-пасткі і гінуць мірныя іракцы. Але заходнія аналітыкі зноў ня бачаць сувязі паміж гэтымі зьявамі. Чарговы “Фантамас” у чалме куражыцца перад тэлекамэрамі, і з гэтага робіцца сэнсацыя і стратэгічны плян. Але трэба пагадзіцца, што ў так званай вялікай палітыцы не заўсёды зьмены генэральнага курсу робяцца пад гучныя і прамыя заявы. Рашэньне кіраўніцтва ЗША актывізаваць далучэньне магутнай Украіны да НАТО (што будзе азначаць канец маскоўскіх разбуральных уплываў у Украіне) ёсьць сьведчаньнем таго, што гэтае кіраўніцтва шмат што зразумела за гады “міжнароднага тэрарызму”.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ