ФАКТ ДЭГРАДАЦЫІ

26 красавіка ў час “Чарнобыльскага шляху” зафіксаваная небывалая дагэтуль у Беларусі амаральная зьява — дэградацыя, дакладней зьнікненьне, аднаго з асноўных культурных інстынктаў чалавека — павагі да сьмерці.

100 сьвечак памяці былі запалены ля капліцы Мeнскіх могілак у Бабруйску. У акцыі ўдзельнічала блізу 40 чалавек. Людзі сабраліся на традыцыйным для такіх мерапрыемстваў месцы.

Намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Бабруйску Сяргей Глушко загадаў міліцыянтам згасіць сьвечкі памяці па ахвярах чарнобыльскае катастрофы.

Каб паскорыць выкананьне загаду свайго начальніка міліцыянты пачалі таптаць сьвечкі нагамі.

Характэрна, што сьвятакрадзтва зрабілі не акупанты, а беларусы (якія ня могуць пасьля гэтага лічыцца беларусамі).

(Паводле матэрыялу радыё “Свабода”)