СПРАВЫ АТАМНАЙ КАРПАРАЦЫІ

26 красавіка 2006 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” прысьвячае адзін з галоўных артыкулаў 20-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы (як і ўсе без выключэньня СМІ сьвету). З маскоўскімі чыноўнікамі журналіст дыскутуе наконт лічбы ахвяраў катастрофы. Мы ўжо й самы зразумелі, што чым вышэй чыноўнік, тым ніжэй агучаная лічба ахвяраў (такі чынавенскі “гуманізм”). Але найбольш цікавым месцам артыкула ёсьць заява прадстаўнікоў расейскага аддзяленьня міжнароднай экалягічнай арганізацыі “Грынпіс”. Яны прачыталі апошні даклад ААН па чарнобыльскай праблеме і прышлі да высновы, што сэнс гэтага дакладу ў тым, каб падтрымаць пабудову 40 новых атамных рэактараў да 2030 г. на тэрыторыі Расеі.

Наш камэнтар: Зразумелі мы таксама і “гуманізм” такіх міжнародных арганізацыяў, як МАГАТЭ, ААН і шэрагу іншых. Яшчэ да Чарнобыльская катастрофы гучалі галасы сумленных людзей пра тое, што атамныя справы на плянэце кантралюе міжнародная мафія, зацікаўленая ў экспэрымэнтах над жывымі істотамі і звышпрыбытках. У савецкай і постсавецкай Маскве гэтая мафія знайшла сваіх верных хаўрусьнікаў, арганізатараў і выканаўцаў злачыннага атамнага экспэрымэнту над чалавецтвам. За экалягічнымі і сацыяльнымі праблемамі Чарнобыля беларусы не павінны забывацца пра палітычны корань зла. Трэба выратаваць нашу Радзіму-Беларусь ад жудаснай Масквы, дапамагчы паняволеным народам РФ дэмантаваць Імпэрыю зла.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ