СЬМЕРЦЬ БЕЛАРУСА
Амбасада Беларусі ў Эгіпце афіцыйна пацьвердзіла, што грамадзянін Беларусі Аляксандр Шлык загінуў у часе тэракту 24 красавіка ў эгіпецкім курортным горадзе Дагабе. Цела загіблага беларуса ў адным са шпіталёў суседняга курорту Шарм-эш-Шэйха апазналі сябры, зь якімі ён разам прыехаў адпачываць на Чырвонае мора ў мінулую пятніцу.
Амбасадар Беларусі ў Каіры Сяргей Міхневіч расказаў, што адзін з супрацоўнікаў дыпляматычнага ведамства афіцыйна пацьвердзіў факт гібелі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Шлыка ў часе тэрактаў 24 красавіка.
Ігар Карней (радыё “Свабода”)