ЦЬВЯРОЗЫ ПОГЛЯД НА ЛЁ ПЭНА

25 красавіка 2006 г. Дацкая газэта “Information” паведамляе пра апошняе статыстычнае апытаньне грамадзкай думкі ў Францыі. Паводле вынікаў, кіраўнік правага Народнага Фронту Жан-Мары Лё Пэн адстае па папулярнасьці ад сёньняшняга прэмьера краіны Дамініка Вільпэна ўсяго на 8%. Газэта тлумачыць рост папулярнасьці Лё Пэна эўраскэпсісам французаў, неадэкватным месцам Францыі ў сусьветнай палітыцы і тым фактам, што эліты завалодалі палітычнай сфэрай краіны.

Наш камэнтар: Афіцыйная прапаганда, арганізаваная журналістыка і палітычныя апанэнты на працягу гадоў выстаўлялі Лё Пэна “нацыстам”, “чалавеканенавісьнікам”, “расістам”, “клоўнам”, “палітычным трупам” і г.д. А гэты чалавек цярпліва тлумачыў французам, што так далей жыць нельга. Што трэба, калі ты француз, любіць Францыю, а не Брусэль і Афрыку. Што з лібэральна-сацыялістычнымі “правамі чалавека” Францыя ў хуткім часе ператворыцца ў царства некантралюемых імігрантаў-чужакоў. Што ня можа французкая нацыя жыць па камандзе з Брусэля. І французкае грамадзтва праз барабанны бой афіцыйных страшылак паступова пачало пагаджацца з Лё Пэнам і ягонымі партыйнымі аднадумцамі (іх колькасьць расьце з кожным днём; якасьць таксама, бо ў Фронт уступаюць людзі заможныя, прадстаўнікі культурнага жыцьця, прафэсіяналы, інтэлектуалы). Штуршок для росту даверу да Фронту дала сэрыя леташніх пагромаў, якую наладзілі афра-азіяцкія “соотечественнікі” у французкіх гарадах. Цяпер вось французкае грамадзтва назірае за чарговым скандалам у Эўразьвязе, дзе брусэльская бюракратыя раскрала разам з постсавецкімі грантасмокамі па самых сьціплых рахунках 7 мільярдаў эўра ў рамках праграмы ТАСІС (а там безьліч такіх “гуманітарных праграмаў”). Вось цяпер разам з Лё Пэнам французы яшчэ раз спытаюцца: “А чаму мы павінны аплочваць гэтую эўрапубліку з яе ўсходнімі кампаньёнамі, можа хопіць?” У блізкім часе “палітычнымі трупамі” могуць стацца памянёныя “эліты” — усе гэтыя парыжскія эўрапалітыкі, для якіх уласныя паліткамфорт і паліткар'ерка важней за нацыянальна-дзяржаўныя інтарэсы Францыі.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ