ГЭТА ГЭБІЗМ
Вахрамееў: “На Косьцю была надзетая майка з надпісам “Stop terror in Belarus”. У міліцэйскім аўтобусе амапавец адразу да яго прычапіўся, пачаў біць, сарваў гэтую майку, разарваў яе на шматкі і загадаў зьесьці. Косьця супраціўляўся, і тады амапавец пачаў запіхваць шматкі яму ў рот. Магчыма, нешта яму пашкодзіў, бо Косьця потым ў камэры тры дні ня мог нармальна есьці і піць”.
***
Як толькі спэцназ запакаваў усіх удзельнікаў палаткавага лягеру на плошчы Каліноўскага ў турэмныя аўтобусы, на тэрыторыю лягеру увайшло некалькі асобаў з КГБ зь вялізнымі торбамі і пачалі раскідваць па палатках пустыя бутэлькі з-пад гарэлкі і піва, а таксама чамусьці аднаразавыя шпрыцы (??). Сьледам ішлі лукашысцкія тэлеапэратары і ўсё здымалі на відэакамэры.
-Інфа-