БЕЛАРУСЫ ПАВІННЫ РЫХТАВАЦЦА ДА АБАРОНЫ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ.

20-га красавіка у расейскай Дзярждуме іграла бравурная музыка. Пуцін узнагароджваў “лепшых думцаў”. Ордэн з рук начальніка атрымаў і запісны блазан Жырыноўскі — “За заслугі перед отечеством” 4-й ступені. Пералічаць заслугі віцэ-спікера, віцэ-клоўна ёсьць справай натужлівай, бо сьпіс надта доўгі. Тут і ўласнаручнае біцьцё маладзенькіх журналістак, пляваньне з думскай трыбуны на апанэнтаў і паліваньне іх мінэральнай вадой з пляшкі, і арганізацыя патасовак перд тэлекамэрамі, фашыстоўскія заклікі і цыркавыя выступы з расшпіліваньнем кашулі на публіцы і г.д. Цікава, што спачатку са спічаў і крылатых сказаў Жырыноўскага ўсе ад душы сьмяяліся. Пазьней сьмяяцца перасталі. Бо пасьля клоўнскага агучваньня высьвятлялася, што Расея ідзе менавіта агучаным курсам на поўным сур'ёзе. Апошняя быццам бы “заляпуха” Жырыноўскага пра неабходнасьць акупаваць Беларусь у выглядзе менскай губерніі ўжо нікім ня ўспрымаецца цыркавым вывертам. Дзікі маскоўскі плян ёсьць суровай рэчаіснасьцю. Наш народ павінен рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ