ВЫХОДЗЯЦЬ НА ВОЛЮ
22 красавіка а 19:00 беларускія патрыёты зьбіраюцца каля муроў Акрэсьціна, каб сустрэць і падтрымаць трох патрыётаў, несправядліва пакараных рэжымам за пратэст 7 красавіка на плошчы Кастуся Каліноўскага супраць фальшывай інаўгурацыі ўзурпатара прэзыдэнцкай улады. Адбыўшы 15-сутачны тэрмін адміністрацыйнага арышту, на волю выйдуць Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, а таксама Уладзімер Мікалаеў і Ільля Шыманскі.
Інфармацыйная камісія КХП-БНФ