ПАВЫШАЮЦЬ ЦЭНЫ
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, якога ўчора зноў зацьвердзіла на гэтай пасадзе лукашэнкаўская Палата прадстаўнікоў, прызнаўся:
Сідорскі: “Найбольш вострым пытаньнем у цэнаўтварэньні зьяўляецца зьмяненьне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі. З 1-га траўня падвышаюцца тарыфы на электраэнергію для насельніцтва. А з 15 красавіка на 25 працэнтаў вырасла плата за тэхнічнае абслугоўваньне жылых памяшканьняў.”
Гэтакія маніпуляцыі беларусы бачылі ўжо ня раз. Яшчэ павысяць плату і за газ, і за жылплошчу, і г. д. Рэжым добра каардынуецца з Масквой. Газпром раптам пачынае пагражаць, што павысіць Беларусі цану за продаж газу. Ў адказ Лукашэнка і камарыльля кажуць у стылі “врош не вазьмёш”. У выніку ўзрастае плата за камунальныя паслугі, Газпрам дае задні ход, Лукашэнка “таржэствует” і ўсе маўчаць. Такі вось няхітры розыгрыш прыдумалі.
Адам Мікша, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ