САЛІДАРНАСЬЦЬ З ЗМАГАРАМІ
16 красавіка сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ наведалі калегаў па Партыі і моладзь, якіх рэжым трымае ў турме на вул. Акрэсьціна з 7 красавіка 2006 г. За арганізацыю і ўдзел ў акцыі пратэсту супраць фальшывай інаўгурацыі на незаконны трэці тэрмін прэзыдэнцтва дыктатара Лукашэнкі былі асуджаныя:
Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, — на 15 сутак;
маладыя патрыёты: Уладзімер Мікалаеў і Ільля Шыманскі – на 15 сутак;
Уладзімер Багач — на 10 сутак.
сябра Фронту і Партыі Эдуард Бокі — на 10 сутак;
Сябрам па змаганьні былі перададзеныя харчы, лісты, прэса.
Сёньня ў 19:15 выдуць на волю Уладзімер Багач і Эдуард Бокі.
17 красавіка 2006 г.
Прэс-служба Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ