ХАПУН У КРАІНЕ ЧУЖОГА РЭЖЫМУ
Мілаванава: "Схадзілі мы з мужам у ГУМ... Падарунак для сястры выбралі. Да вучобы заставалася гадзіна, вырашылі прагуляцца да плошчы Перамогі. Ну і дагуляліся. Падышлі людзі ў цывільным. І яны ж нас адвезьлі на Акрэсьціна. І ўсё, прыпаялі артыкулы. Да гэтага я палітычнымі пытаньнямі не цікавілася.
Насьця: "Непасрэдна ў камэры я шмат даведалася пра палітыку, якой раней не цікавілася, бо вучуся на архітэктурным факультэце, па мастацкай спэцыяльнасьці...
Разам з Насьцяй адбывала пакараньне яшчэ адна Насьця — Кавалёва. Як гаворыцца, села зусім ні за што:
Насьця: "Дзяўчынка вучыцца на факультэце тэалёгіі і багаслоўя. Дэкан у іх — Філярэт. Датэрмінова прагаласавала, прыехала на вучобу. Выйшла з мэтро. Яна з валізкай была, бо ў інтэрнат не пасьпявала, а ў валізцы — рэчы і ежа. У пераходзе да яе і падышлі. А потым трое сутак далі на судзе.
Зь яшчэ адной выпадковай ахвярай міліцэйскага хапуну — актывістам БРСМ, Насьця Мілаванава ехала на суд у адным аўтобусе.
Насьця: "Хлопчык, якому далі сем сутак. Ён едзе ў аўтобусе, стукаецца аб шкло і кажа: "Актывіст БРСМ, ляўрэат лукашэнкаўскай прэміі... Ну што я тут раблю?!" І так ўсю дарогу грукаўся ілбом аб шкло...".
Паводле радыё "Свабода"