ОНЛАЙН-КАНФЭРЭНЦЫЯ СА СТАРШЫНЁЙ РАДЫ БНР ІВОНКАЙ СУРВІЛАЙ

Вытрымкі:

Якiя Вашы дачыненнi з Зенонам Пазняком i Мiлiнеквiчам?

У мяне добрыя адносіны і са спадаром Пазьняком, і са спадаром Мілінкевічам. Бясспрэчным фактам нацыянальнай гісторыі ёсьць заслуга Пазьняка ў аднаўленьні Незалежнасьці Беларусі ў пачатку 1990-х гадоў. Я паважаю ў Пазьняку ягоныя аналітычныя здольнасьці і стратэгічнае прадбачаньне, асабліва што датычна паводзінаў Масквы і небясьпекі анэксіі Беларусі, якой, на жаль, некаторыя не надаюць увагі.

Як вы ацэньваеце палітычную дзейнасьць Зянона Пазьняка за апошнія 10 гадоў ягонай эміграцыі? На ваш погляд, ці варта яму зараз вяртацца ў Беларусь, альбо трэба чакаць, пакуль тут у нас "нехта" ня скіне гэты рэжым?

Зянон Пазьняк застанецца ў нашай гісторыі як вялікі патрыёт, сымбаль беларускага Адраджэньня. Якраз дзеля гэтага ня раю яму вяртацца, пакуль пры ўладзе цяперашні рэжым. Жыцьця людзей, якія гэтай уладзе пагражаюць, дыктатар не шкадуе.

Паводле Радыё "Свабода"