ЗАБОЙЦЫ

Міністар вайны РФ Іваноў актыўна красаваўся на "Всероссійском офіцерском собраніі". Прапанаваў адмяніць дысцыплінарныя батальёны (дысбаты). Прызнаўся, што нідзе ў сьвеце ўжо няма такой сістэмы пакараньняў для вайскоўцаў. Але афіцэрства выступіла за вяртаньне "губы" (гаўптвахты), бо не дае сабе рады з пьянымі і распярэзанымі жаўнерамі і афіцэрамі. Аднак, што гэта за армія, мы лепш зразумелі па тэлесюжэце таго ж 5 красавіка. Паказалі суд над кантрактнікам А. Крывашонкам. Ён спыніў аўтамабіль на чачэнскай дарозе і запатрабаваў у чачэнскай сямьі плаціць яму грошы. Калі людзі адмовіліся, расеец расстраляў усіх траіх мірных жыхароў. На судзе гэты Крывашонак прасіў у сваякоў ахвяраў прабачэньня, сьцьвярджаў, што ня меў намеру забіваць, а потым прасіў адпусьціць яго, бо "мае трох дзяцей і заслугі перед отечеством..." Трэба разумець, што "заслугі перед отечеством" — гэта таксама нейкія "заслужаныя" зьверствы і забойствы. Няхай жа расейскія акупанты ведаюць, чаму народы, якія змагаюцца супраць маскоўскай акупацыі, бязьлітасна забіваюць акупантаў.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ