ГЭТА ГЭБІЗМ
Крымінальная справа на Сяргея Ляшкевіча заведзеная ў Шчучыне на падставе прызнаньня нейкага Аляксандра Бурдзея, які, быццам, зьявіўся ў міліцыю з павіннай.
Аляксандар Бурдзей, нібыта, прызнаўся міліцыі, што Сяргей Ляшкевіч рыхтаваў яго да тэрарыстычнай дзейнасьці. У той самы дзень у Сяргея Ляшкевіча зрабілі ператрус, сканфіскавалі кампутар, архіўныя паперы, а потым і затрымалі.
Сяргей Ляшкевіч нарадзіўся ў 1978 годзе. Паводле адукацыі — аграном. З 1997 — сябар Партыі БНФ.
Паводле Радыё "Свабода"