ЯШЧЭ РАЗ “ПАМЫЛІЛІСЯ”?

Нядаўна "жўрналісты" ў Беларусі яшчэ раз "памыліліся". На гэты раз ў "Народнай Волі". У сувязі зчарговай "памылкай" быў напісаны ліст рэдактару "Народнай Волі" спадару І. П. Сярэдзічу, дзе напісана:

Паважаны Іосіф Паўлавіч, 29-га сакавіка на сайце БЕЛАПАН "Навіны" была зьмешчаная скандальная і фантастычная інфармацыя аб тым нібыта Зянон Пазьняк спадзяецца на гарантыі вяртаньня на Беларусь ад Пуціна і Лукашэнкі. У сувязі са скандалам кіраўніку БЕЛАПАН спадару Алесю Ліпаю быў накіраваны ліст наступнага зьместу:

"Ні пра якія гарантыі вяртаньня ад Пуціна і Лукашэнкі я не казаў сёньня ў інтэрв'ю М. Гаравому (Белапан). У размове не было ўвогуле ўжыта слова "Пуцін".

З павагай З. Пазьняк. 29.03.2006.

Кіраўніцтва БЕЛАПАН праверыла інфармацыю журналіста і 30-га сакавіка зьмясьціла на сайце абвяржэньне свайго ранейшага непраўдзівага паведамленьня і прынесла мне афіцыйныя прабачэньні. (Тэкст абвяржэньня і прабачэньня БЕЛАПАН і вытрымку зь ліста А. Ліпая дасылаю.)

Праз тыдзень, 6 — га красавіка, "Народная Воля" (аўтар Алег Сноў) перадрукоўвае для сваіх чытачоў непраўдзівы скандальны матэрыял БЕЛАПАН ад 29-га сакавіка, быццам бы ня ведаючы пра абвяржэньне і прабачэньне.

Пакідаю на сумленьні газэты рытарычнае пытаньне як называюцца такія паводзіны. Але патрабую ад вас неадкладнага афіцыйнага абвяржэньня і прабачэньня перад чытачамі.

З горыччу Зянон Пазьняк

Д а д а т а к 1:

30/03/2006 10:40

З. ПОЗНЯК ОПРОВЕРГАЕТ ИНФОРМАЦИЮ О ТОМ, ЧТО ТРЕБУЕТ ГАРАНТИИ ОТ В. ПУТИНА И А. ЛУКАШЕНКО

Минск, 30 марта. Председатель Консервативно-Христианской партии — БНФ (КХП-БНФ) Зенон Позняк опровергает информацию о том, что он связывает свое возвращение в Беларусь с гарантиями личной безопасности от Владимира Путина и Александра Лукашенко.

Несколько дней назад представители белорусской интеллигенции обратились к З. Позняку, который находится в эмиграции с весны 1996 года, с предложением вернуться на родину. Напомним, З. Позняк участвовал в нынешней президентской кампании. Его инициативная группа собирала подписи за выдвижение лидера КХП-БНФ кандидатом в президенты Беларуси.

29 марта в интервью БелаПАН З. Позняк назвал "бессмысленными" все обращенные к нему призывы о возвращении в Беларусь, "так как то, что понимают сознательные белорусы, по-своему понимают Лубянка и Лукашенко". "Так что по этому вопросу надо обращаться не ко мне, а к руководству России и Беларуси", — подчеркнул З. Позняк.

Корреспондент БелаПАН ошибочно трактовал эти слова как апелляцию к гарантиям личной безопасности от В. Путина и А. Лукашенко.

БелаПАН приносит свои извинения З. Позняку.

Д а д а т а к 2:

(Вытрымка зь ліста у адказ)

————— Forwarded message —————

From: Алесь Липай

Date: Mar 30, 2006 10:00 AM

Subject: Ad A. Lipaya

To: Zianon Pazniak

- Hide quoted text -

Паважаны Зянон Станіслававіч!

Прыміце мае асабістыя і ад усяго БелаПАНу прабачэньні з нагоды заметкі Марата Гаравога, якая была распаўсюджаная па каналах нашай інфармацыйнай агенцыі.

Пасьля размовы з Гаравым мне падалося, што памылка зробленая ім не наўмысна, а з прычыны непрафесійнасьці, з-за таго, што ён узяў на сябе сьмеласьць тлумачыць выказваньні суразмоўцы і рабіць уласныя высновы. Ва ўсялякім разе, яму заяўлена пра недапушчальнасьць такога падыходу.

Абвяржэньне заметкі Гаравога ўжо выстаўленае ў нашую інфармацыйную ленту, а таксама ў рубрыку "Выбары" інтэрнэт-газеты www.naviny.by ..........

З павагай, Алесь Ліпай,

БелаПАН