ЭЎРАПАРЛЯМЭНТ НЕ ПРЫЗНАЕ ЛУКАШЭНКУ ПРЭЗЫДЭНТАМ І ПАТРАБУЕ ПАЎТОРНЫХ ВЫБАРАЎ

Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту "Аб сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году была ўхвалена абсалютнай большасьцю дэпутатаў. Эўрапарлямэнт асудзіў несумленныя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ды заявіў, што рэжым А. Лукашэнкі ня мае ніякай легітымнасьці й застаецца апошняй дыктатурай у Эўропе.

Рэзалюцыя заклікае да правядзеньня паўторных выбараў прэзыдэнта й рэкамэндуе Радзе Эўразьвязу пашырыць кола беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх будуць уведзены візавыя ды іншыя санкцыі.

Паводле Радыё "Свабода"