У ЛУКАШЫСЦКАЙ ТУРМЕ
Надзея Батура: "Калі сядзелі 4 чалавекі ў двухмеснай камэры, то пакутавалі ад духаты, ад пылу, ад смуроду. Паветра стаіць, вэнтыляцыя быццам ёсьць, але амаль не працуе. Пакой маленькі: паўтары мэтры на чатыры. Мы чацьвёра спалі па чарзе на гэтых ложках з дошак, абабітых жалезнымі вугалкамі. Ніяк не маглі сагрэцца, але нам забаранілі ўзяць яшчэ вопратку. У мяне была ў торбе спадніца, хацела нацягнуць на штаны — не далі. Так на голых дошках, на голым жалезе й ляжалі...".
Алена: "Жанчынам нічога не выдаецца, зусім. Мы прасілі хаця б туалетную паперу ўзяць з нашых торбаў — нічога не давалі. Вязьні Акрэсьціна аднагалосна скардзяцца на турэмную ежу.
Курцаў: " З суду нас прывезьлі пасьля 9 вечара і ўвогуле ў першы дзень не пакармілі. Улічыце, што везьлі з суду не ў аўтобусе, а ў аўтамабілі для зьняволеных, там мы сядзелі ў такіх цесных жалезных "стаканах". Потым дзьве гадзіны стаялі на марозе. У людзей шнуркі пазабіралі, стаяць холадна, пачалі мерзнуць... Кажам, завядзіце ў памяшканьне. Не заводзяць.
Усе палітвязьні з турмы на Акрэсьціна скардзіліся на халадэчу ў камэрах. Толькі з-за гэтага было немагчыма спаць, ня кажучы ўжо пра адсутнасьць месца ці сьвежага паветра. Ня дзіва, што шмат хто захварэў.
У паловы арыштаваных ў камэры былі застуджаныя вушы, бо чалавек сьпіць на халодным, а падкласьці няма чаго. Доктар ціскае на вузлы з левага боку — баліць, з правага боку — не баліць. "На табе тры таблеткі анальгіну й лячыся..." Гэта ў іх лякарства на ўсе выпадкі і ад ўсіх хваробаў".
Тамаш Ракса Інфармацыйная камісія