ЗВАРОТ ДА ГРАМАДЗЯНАЎ БЕЛАРУСІ
(Фашызм ня пройдзе!)
Паважаныя грамадзяне Беларусі! Падзеі 19 — 25 сакавіка паказалі, што беларускі народ мае сілы, каб спыніць дыктатуру, якая ў гэтыя дні адкрыта выявіла сваю фашысцкую сутнасьць. Беларусаў ня ўдасца запалохаць і зрабіць паслухмяным "рэсурсам" групоўкі некультурных, малаадукаваных людзей.
Заклікаем 7 красавіка а 18:30 усіх, каму дарагія воля і незалежнасьць Беларусі, на Цэнтральную плошчу Менску (змагарная моладзь 22 сакавіка назвала яе плошчай Кастуся Каліноўскага). Нашы лёзунгі: "За вольную Беларусь!", "Фашызм ня пройдзе!", "НЕ — фальшываму прэзыдэнту!", "НЕ — трэцяму тэрміну!"
Беларускі Нацыянальна-Вызвольны Рух