УСЕ ПІШУЦЬ ПРА РАСЕЙСКІ ФАШЫЗМ
4 красавіка 2006 г. Гішпанская газэта "АВС" публікуе артыкул пра напады на нярускіх грамадзянаў у Расеі. Паведамляецца пра нядаўнія і больш даўнія напады і забойствы расейскімі злачынцамі каўказцаў, лацінаамэрыканцаў і гішпанцаў. Цытуюцца Пуцін і Лукін (пуцінскі сакратар "па правох чалавека"). Яны крытыкуюць ня толькі дзеяньні злачынцаў, але і "раўнадушша" прадстаўнікоў улады, а таксама "бязьдзейнасьць" паліцыі. Дырэктар маскоўскага Інстытута Этналёгіі і Антрапалёгіі В. Цішкоў сказаў гішпанскаму рэпарцёру, што "палітыкі вінаватыя ў цяперашняй хвалі ксэнафобіі". Газэта падае статыстыку за мінулы год. На тэрыторыі РФ на глебе расавай нянавісьці было забіта 28 і паранена 366 асобаў.
Наш камэнтар: Ускосна нахвальваючы заклапочаных праблемай Пуціна з Лукіным, гішпанскі аналітык так і не зразумеў галоўнага, так і не зрабіў лягічную выснову з падзеяў у Расеі. А галоўным ёсьць факт завяршэньня фармаваньня дзяржаўнага фашызму ў расейскай імпэрыі. У адрозьненьні ад гішпанцаў беларускі народ ужо ў поўнай меры адчуў на сабе экспансію гэтай расейскай ідэялёгіі і практыкі. Людзі ў Менску разумеюць, што загад на жорсткае зьбіцьцё мірных дэманстрантаў 25 сакавіка сёлета быў атрыманы непасрэдна з Масквы. Менавіта адтуль, дзе знаходзіцца сапраўднае начальства шклоўскага рэжыму. Сам шкловец у той час ужо некалькі дзён быў у трансе і проста ня здольны быў на выкананьне дыктатарскіх функцыяў. Кроў беларусаў — на крамлёўскіх фашыстах і іхных мясцовых паслугачах-выканаўцах.
Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ