РЭПРЭСІІ Ў ВІЦЕБСКУ

2 красавіка выйшаў на волю з-за кратаў сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ сп. Уладзімер Плешчанка. На Дзень Волі 25 Сакавіка патрыёты выйшлі ў цэнтар Віцебска пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Зьявілася міліцыя пад камандваньнем падпалкоўніка Пракапенкі (запіснога арганізатара паліцэйскіх рэпрэсіяў у Віцебску). Былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў сьвяточнага беларускага мерапрыемства. Мясцовае судзілішча вынесла сябру Фронту і Партыі сп. Алесю Пазьняку папярэджаньне, а сп. Уладзімера Плешчанку асудзіла на сем сутак адміністрацыйнага арышту.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ