НАВІНА Ў СІСТЭМЕ АДУКАЦЫІ: ПРАПУСЬЦІЎ ЛЕКЦЫЮ — ПЛАЦІ ГРОШЫ ЛУКАШЭНКУ
Гулько: "Яны сказалі мне, што цяпер адлічваць ня будуць, бо за палітычнае — сказалі — не адлічваюць. Але сказалі: калі я наступным разам захачу пайсьці на якую-небудзь акцыю, то мне трэба адразу напісаць заяву, каб мяне адлічылі з унівэрсытэту. Таксама сказалі, што ўсе будуць сачыць, як буду наведваць заняткі, за пасьпяховасьцю таксама".
Таксама ад Антаніны Гулько запатрабавалі, каб яна аплаціла прапушчаныя заняткі ва ўнівэрсытэце.
Паводле Радыё "Свабода"