ФАШЫЗМ У РАСЕІ

Увечары 1 красавіка эстафэтную палачку зьбіцьця "нярусскіх" дзяцей прыняла "златоглавая Москва". У адным з дамоў культуры скончыліся рэпэтыцыі фальклёрнага дзіцячага ансамбля "Адыгі". Дзеці пачалі выходзіць на вуліцу. Там іх ужо чакала да 15 маладых расейскіх фашыстаў, якія падмацоўваліся півам. "Русскіе ребята" накінуліся на дзяцей і пачалі па-зьверску зьбіваць іх, крычучы: "Россія для русскіх!" За дзяцей ўступіўся Заўр Тутаў, народны артыст РФ і міністар культуры Кабардзіна-Балкарыі. З зламанай ськівіцай і сатрасеньням мазгоў яго даставілі ў шпіталь. Але перад гэтым ён адбіўся ад бандытаў і ўрэшце дачакаўся нарад міліцыі (які прыехаў праз паўгадзіны пасьля тэлефоннага выкліку). На пытаньне Тутава, чаму яны так доўга ехалі, міліцыя адказала: "І правільно сделалі". Міліцыя ўжо заявіла, што "інцыдэнт ня мае характару праяваў нацыянальнай нянавісьці". Зразумела, што да гэтага дадумаўся не дзяжурны палісмэн-камэнтатар. Такі загад дало дзяржаўна-гэбоўскае начальства ўсім пастам і пракуратурам, каб захаваць "честь Россіі". А пакуль што наступны расейскі горад змагаецца за права валоданьня "переходяшчім знаменем русского фашізма".

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ