СЯРГЕЙ АТРОШЧАНКА ПАМЁР?
Шэраг беларускіх і расейскіх інтэрнэт-сайтаў зьмясьцілі інфармацыю, што ўдзельнік шэсьця на 25 сакавіка, жыхар Горадзенскай вобласьці Сяргей Атрошчанка памёр у адным зь менскіх шпіталяў. Аднак афіцыйных пацьверджаньняў гэтаму няма.
Сяргея Атрошчанку шосты дзень шукаюць праваабаронцы, палітычныя партыі, журналісты. Да іх далучылася і прадстаўніцтва офісу АБСЭ ў Беларусі, якая напярэдадні папрасіла адгукнуцца сваякоў пацярпелага, а таксама відавочцаў падзеяў 25 сакавіка. У 9-м клінічным шпіталі, куды, паводле сьведкаў, быў дастаўлены Сяргей Атрошчанка, зьвестку пра ягоную сьмерць не пацьвярджаюць.
Паводле Радыё "Свабода"