ТЫПОВЫ ВЫПАДАК

У сярэдзіне сакавіка стала вядома пра леташні тыповы выпадак у расейскім войску. 26 лістапада 2005 г. начальнік асобага аддзела тульскай паветрана-дэсантавай дывізіі Столба выклікаў да сабе ў кабінэт шэрагоўца Дзяніса Жарыкава. Столба быў пьяны і агрэсіўны, схапіў аўтамат і расстраляў шэрагоўца на вачах другога жаўнера. Ведаеце, якое абвінавачваньне высунула пракуратура супраць забойцы? А вось якое: "неасьцярожныя дзеяньні са зброяй". "А что там за проблема, пріхлопнул одного салагу", як казалі яшчэ ў крымінальным савецкім войску.

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ