РАСЕЙЦЫ ВЫРАШАЮЦЬ “КАДРАВЫЯ ПРАБЛЕМЫ”
Раніцай 31 сакавіка у двары каля ўласнай кватэры быў расстраляны невядомымі асобамі В. Доркін, старшыня адміністрацыі г. Дзяржынска Маскоўскай вобласьці. Усё дзяржынска-маскоўскае начальства мы бачылі пазалетась па расейскіх тэлеканалах. Тады яно разам з мясцовымі піянэрамі і вэтэранамі НКВД адсланяла помнік Фэліксу Дзяржынскаму на цэнтральнай плошчы горада. І вось яшчэ адзін верны дзяржынец "сгорел на работе" (як пісалі савецкія газэты ў нэкралёгах па Ф. Дзяржынскаму ў 1926 г.).
Патрыёты Беларусі даўно ўжо настойліва тлумачаць работнікам дзяржаўнай і мясцовай адміністрацыі, што ў нашых агульных (нацыянальна-дзяржаўных) інтарэсах ёсьць абарона і ўмацаваньне Беларускай Дзяржавы. Прыдуць гаспадарыць маскоўцы — ня будзе месца нікому. Усе станем на ўласнай зямлі парабкамі ў маскоўскага "господіна". Ня стане месца беларусам у выканкамах і міністэрствах. Трэба ж будзе кудысьці ўладкаваць "освободітелям" усю сваю акупанцкую хеўру. А каб ня высоўваліся, "простые русскіе ребята" наладзяць адстрэл упартай бюракратыі. Трэба памятаць беларусам-адміністратарам пра дзяржынца Доркіна, генэрала Лебедзя, піцерскага бургамістра Сабчака, губэрнатара-коміка Еўдакімава і шмат каго яшчэ.
Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ