РАЗДУШЫМ ФАШЫСЦКУЮ ГАДЗІНУ

Як вядома, 25 сакавіка Мілінкевіч, Казулін і "прімкнувшій к нім" Вячорка прыклалі намаганьні, каб адвесьці ад Кастрычніцкай плошчы з цэнтру Менску на пэрэфэрыю дзесяткі тысячаў змагарных беларусаў. Людзі, не падманутыя падстаўнымі, разумелі, аднак, што выступаць за вызваленьне палітычных вязьняў, а таксама за вызваленьне нашай краіны ад гэбізму і прарасейскага рэжыму трэба было менавіта на плошчы ў цэнтры сталіцы, а не ў бессэнсоўных і тупіковых паходах па ўскраінах. Аднак Казулін гукнуў сваё "Даёшь!", а Мілінкевіч і Вячорка змаўчалі (хаця ў іх быў мікрафон) і не спынілі людзей. Хітруны, як заўсёды, чакалі, а што з усяго гэтага выйдзе ды як бы гэтым пакарыстацца. Што атрымалася — вядома. Калі пабілі людзей, Мілінкевіч тут жа назваў Казуліна "правакатарам". Цяпер Мілінкевіча, нібы тую гутаперчавую ляльку, зноў цягаюць па замежжы, а товарішч Казулін сядзіць ў турме. Масква тузае сваімі марыянэткамі як хоча. Жорсткі і бессаромны спэктакль, між іншым. Колькі ўжо такіх "мудрацоў" прастакоў-беларусаў, што пагадзіліся гуляць з масквой, яна кінула ў гразь, утаптала і нават зьнішчыла. (Карпенка, Чыгір, Марыніч, Домаш, Ганчарык, Ганчар і іншыя авантурысты — дзе яны цяпер?) А так жа верылі, так езьдзілі ў тую Маскву. Але не зарастае сьцежка дурняў і дарога здрады. Ганебны лёс чакае і гэтых чарговых маскоўскіх сяброў і трусьлівыя думачкі калі-небудзь маскву абдурыць.

Цяпер выглядае, што крывавая апэрацыя рэжыму была заплянаваная заранёў. Журналісты, якія паводле свайго прафэсійнага абавязку пайшлі разам з калёнай, некалькі разоў пачулі радыёперамовы паміж міліцэйскімі афіцэрамі. Тыя казалі пра неабходнасьць нападу на людзей на нейкім бязьлюдным адкрытым месцы.

Карціны зьверстваў спэцназу, зьбіцьця жанчынаў, забойства і нанясеньня цяжкіх траўмаў мірным людзям — усё гэта моцна ўразіла беларускае грамадзтва. Дагэтуль невядомы лёс некалькіх ахвяраў фашыстоўскага нападу. Покрывам сакрэтнасьці ("дзяржаўнай тайны") рэжым спрабуе схаваць ад беларусаў і ад усяго сьвету жудасную праўду пра сваё злачынства.

Стала вядома, што зьверскай акцыяй непадалёк ад тэатру музкамэдыі камандваў сумнавядомы начальнік спэцназу Зьміцер Паўлючэнка (не так даўно ўзнагароджаны ордэнам РПЦ за "благіе деянія" асабіста товарішчем Філарэтам). А штабное кіраўніцтва нападам на беларусаў зьдзяйсьняў Віктар Лукашэнка, "помошчнік презідзента по національной безопасності". (Кажуць што сынок "почішче папы".) Такім чынам, вынішчэньне Беларусі і забойства беларусаў сталася ўжо справай "сямейнага падраду". Назіраючы за чарговым "подзьвігам" шклоўскага крон-прынца, беларусы ўсьведамляюць, што паступова фармуецца мясцовая калгасна-гэбоўская дынастыя (а дакладней — пачка).

Чыю праграму выконвалі асобы і структуры марыянэткавага рэжыму? Адказы на гэтыя пытаньні дае само жыцьцё. Увесь цывілізаваны сьвет сурова асудзіў злачынства рэжыму, таксама як раней назваў фальшывымі "выбары", праведзеныя дыктатурай 19 сакавіка. Грамчэй за ўсіх крычала пра "дэмакратычны выбар беларускага народу" і пра "сакрушальную перамогу Лукашэнкі" менавіта Масква. Лубянскі "папа Карла" нахвальваў свайго шклоўскага Бураціну.

Менавіта Масква пасьля кравапраліцьця 25 сакавіка выказала поўную падтрымку фашыстоўскай акцыі антыбеларускага рэжыму. У заяве міністэрства замежных справаў Расеі ад 29 сакавіка гаворыцца: "Для предотвращения противоправных действий правоохранительные органы предприняли меры по восстановлению порядка, которые привели к вынужденному задержанию некоторых участников этого несанкционированного шествия". Пра забойствы і жорсткае зьбіцьцё людзей спэцназам у маскоўскай заяве няма ані слова.

Адразу пасьля псэўдавыбараў рэзка актывізавалася дзейнасьць Масквы па рэалізацыі каляніяльнай праграмы "союзного государства". Крэмль-Лубянка сьпяшаюцца, баяцца згубіць час, лезуць напралом, каб хутчэй заштурхнуць Беларусь у сваю крывавую жудасную імпэрыю. Маскоўцы бачаць, як усё больш людзей у Беларусі разумеюць каштоўнасьць дзяржаўнай незалежнасьці і недапушчальнасьць, гібельнасьць аб'яднаньня з расейскай імпэрыяй. Маскоўскі мафіёза П. Барадзін, генсек нелегітымнага "союза РФ і РБ", зашумеў у СМІ пра актывізацыю "інтэграцыйных працэсаў". У № 13 штотыднёвіка "Аргументы і факты" мафійны генсек быў вельмі шчыры. Цытуем: "Запад ему (беларускаму народу) спокойной жизни не даст. Да и настроение белорусов я вижу. Для них союзное государство — это рабочие места". Расейская імпэрыя рукамі сваіх наймітаў разбурыла беларускую эканоміку, штучна пераарыентавала на сабе нашу гаспадарку і гандль, раскідала сотні тысячаў беларускіх семьяў, а цяпер заяўляе, што "рабочіе места" ёсьць у Падмаскоўі і Сібіры. І нават у гэтай крывадушнасьці Барадзін крывадушны двойчы. Навошта ж будаваць "союзное государство", калі і без яго ўжо цяпер паўтара мільёны беларусаў вымушаны працаваць на рабскай працы ў Расеі?

Але цытуем Барадзіна далей: "Думаю вполне возможно в апреле-мае 2006 года провести референдум по Конституционному акту Союзного государства. А уже осенью его принять. Зимой — избрать общий парламент. Президента и вице-президента можно выбрать уже в 2007-2008 годах". Вось як засьпяшаліся, як задрыгалі ножкамі, баяцца спазьніцца.

Што ж за "союз равноправный" прапануе нашаму народу Масква? Барадзін: "Создание нашего союза — первый шаг к восстановлению всего постсоветского пространства. Только без всякой идеологии, на чисто экономической основе. У всех останутся гимны, гербы, "Мерседесы", приёмы, поцелуи... Но будут общая Конституция, валюта, общие границы, таможенное пространство и т.д." Пад "і т.д." беларусы павінны ясна зразумець, што будзе "обшчая армія" і "обшчая война на Кавказе", "обшчіе братскіе могілы" для маладых менскіх, разанскіх, гомельскіх, архангельскіх і магілеўскіх хлоцаў-жаўнераў. Страшная шчырасьць цыніка Барадзіна агаломшвае — Масква не хавае ад нас свайго пляну зьнішчэньня Беларусі. (Як не хавала, дарэчы, пляну стварэньня падстаўных прамаскоўскіх кандыдатаў на беларускіх выбарах, беларусы, маўляў, дурні, перад імі, як перад скацінай, можна гаварыць голасна — яны ўсяроўна нічога не разумеюць. Як важна ўсё-такі быць нацыяй і любіць сваё, каб разумець, што зь людзьмі робяць.) Масква навучылася ад гітлерцаў цынічнай просталінейнасьці зваротаў да сваіх ахвяраў. Пералічыўшы па парадку ўсе галоўныя інстытуты дзяржаўнай незалежнасьці, якія зьбіраецца зьліквідаваць Масква, Барадзін пакідае для шклоўскай лапцюжнай эліткі "пріёмы", "поцелуі", герб БССР з капустай і "гімн" пра "Мы, беларусы, з братняю Руссю...".

Прычым, маскоўскія імпэрыялісты гатовыя рабіць рэванш ўжо без усялякай ідэялёгіі — без свайго камунізму. Для іх галоўнае — захапіць, вярнуць сабе страчаныя тэрыторыі і масы работнікаў, каб яшчэ колькі часу ўтрымацца пры ўладзе, зьнішчаючы і свой расейскі, і астатнія паняволеныя народы. Барадзін працягвае: "Может быть, без Прибалтики, без Грузии. Казахстан, я думаю, войдёт в состав Союзного государства в ближайшее время. А потом войдёт и Евросоюз". Пуцінскі вар'ят на поўным сур'ёзе разважае пра аднаўленьне савецкага саюзу ў былых межах. І нават з імпэтам Астапа Бэндэра ў Новых Васюках ён прадказвае далучэньне да маскоўскай імпэрыі ўсёй Заходняй Эўропы. Але першымі ў гэтым ідыёцкім праекце ўсё ж павінны быць беларусы. Намі, нашымі дзецьмі жудасная імпэрыя зьбіраецца ўгнаіць атрутную глебу свайго навязьлівага пляну захопу сьвету.

Настаў час зразумець, што адбываецца ў нашай краіне, і хто вядзе нашу Беларусь да катастрофы. "Звычайны фашызм", які мы ўбачылі ў дзеяньні 25 сакавіка ў Менску — гэта расейскі фашызм. Фашызму беларускага няма і ня можа быць. Нашу краіну зьнішчаюць злачынцы з шклоўскай вертыкалі і прысьцёбнутай да яе псэўдаапазыцыі — усе яны служаць імпэрыялістычным інтарэсам фашыстоўскай Масквы.

Спыніць іх, не дапусьціць катастрофы можам толькі мы — беларусы, гаспадары гэтай зямлі. Яднаймася пад сьвятым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у антыфашыстоўскай барацьбе супраць расейскай імпэрыі за Волю, Гонар і Незалежнасьць Беларусі. Ўставайма на барацьбу з гэбізмам. Раздушым фашысцкую гадзіну!

Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ