ЗМОВА
27 сакавіка СМІ многіх краінаў перадавалі наступнае паведамленьне: "Міністры замежных справаў Нямеччыны і Расеі абмеркавалі па тэлефоне становішча ў Беларусі. Як заявіў нямецкі міністар Штайнмаер: "Мы дамовіліся ўважліва сачыць за далейшым разьвіцьцём падзеяў у Беларусі і заставацца ў шчыльным кантакце".
Вось так, адбылася размова прадстаўніка высокага рангу Нямеччыны — нібыта дэмакратычнай эўрапейскай краіны — з прадстаўніком "арыгінальнай дэмакратыі" Расеі. Можа немец выказаў расейцу заклапочанасьць і пратэст у сувязі з брутальнымі дзеяньнямі шклоўскага прамаскоўскага рэжыму, які зьдзяйсьняе палітыку зьнішчэньня Беларусі па камандзе з Масквы? Можа Штайнмаер папрасіў расейцаў дапамагчы яму паспрыяць вызваленьню арыштаваных у Менску патрыётаў? Можа ён пераконваў Лаўрова ў тым, што трэба разам з Захадам прызнаць нелегітымнымі лукоўскія "выбары" у Беларусі? Не, ён пра гэта не казаў. Яны "дамовіліся сачыць і быць у кантакце".
Змова двух ворагаў незалежнай Беларусі прарываецца праз покрыва псэўдадэмакратычнай балбатні і дэмагагічнага размаўляньня. Бэрлінскія і маскоўскія бонзы захваляваліся, бачачы магутнасьць народных выступаў у абарону Айчыны. Хаўрусьнікі шукаюць новыя хады дзеля сумеснай ліквідацыі Беларускай Дзяржавы.
Пакуль нічога новага яны ня вынайшлі. У тых жа паведамленьнях СМІ пазначана: "Нямецкі міністар будзе выступаць за тое, каб запрасіць "лідера белорусского оппозіціонного двіженія" А. Мілінкевіча на наступную сустрэчу Рады Эўразьвязу, якая адбудзецца 10 красавіка ў Люксембурзе".
Правальная пустышка Мілінкевіч зноў зьбіраецца прадстаўляць Беларускі вызвольны рух. Немцы выцягваюць яго за вушы разам з маскоўцамі, выштурхваюць на міжнародную арэну. А ён зноў будзе кланяцца і паўтараць: "В Белоруссіі нет безработіцы... У нас стабільность... Протестуюшчіх слішком мало...".
Трэба, відаць яшчэ трошкі часу, каб усе ўсё ўбачылі.
Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ