НАРОД — МАГУТНАЯ СІЛА

"Нас было слішком мало..." — карцінна плачацца перад тэлекамэрамі падстаўны Мілінкевіч, камэнтуючы падзеі 25 Сакавіка ў Менску. Хлусіць ён. Народны выступ у цэнтры нашай сталіцы быў настолькі маштабны, што нават удзельнікі падзеяў не маглі ўявіць сабе размах змагарных дзеяньняў. Ужо некалькі дзён Менск гудзіць. У семьях, на працы, у грамадзкім транспарце, у чэргах людзі абмяркоўваюць падзеі 25 Сакавіка. Праклінаюць крывавы фашыстоўскі рэжым і папа гапона Казуліна. Выказваюць гатоўнасьць працягваць змаганьне за вызваленьне краіны ад шклоўскай гадзіны і ягоных крамлёўскіх паханоў. Становіцца ўсё больш яснай карціна змагарнага дня. "Кастрычніцкая плошча" (Плошча Кастуся Каліноўскага — як назвала яе наша гераічная моладзь) з усіх бакоў была аточаная народам. З боку цырку, з боку ГУМа, з боку Нямігі да плошчы падышлі дзесяткі тысячаў людзей. З прычыны вялікіх адлегласьцяў і паліцэйскіх кардонаў людзі не маглі ацаніць свае перавагі. Мы не маглі ўбачыць, што нас было да пяцідзесяці тысячаў.

Калі б магутная плынь ня была павернутая назад правакатарамі Мілінкевічам, Казуліным і Вячоркам, то ў гэты дзень Плошча была б наша. Правакатары, нягледзячы на намаганьні патрыётаў, здолелі падмануць людзей і завесьці іх у скверык Купалы, у сумёты, падалей ад Плошчы. А потым правакатар Казулін павёў найбольш актыўных беларусаў яшчэ далей ад цэнтра.

Нас ня мала. Народ — магутная сіла. Трэба гуртаваць беларускі народ. Справа вызваленьня Беларусі ад маскоўскага фашызму павінна быць у чыстых руках. Зянон Пазьняк — лідэр беларускай Перамогі. Пад ягоным кіраўніцтвам Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" дасягнуў аднаўленьня незалежнасьці нашай краіны ў 1991 годзе. Пара адкінуць фальшывых правакатараў. Трэба йсьці да Перамогі пад сьвятым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам.

Мікола Камянецкі, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ