СТАН ЗДАРОЎЯ УЛАДЗІМЕРА РАМАНЦОВА НАРМАЛЬНЫ
Мы паведамлялі пра рэпрэсіі антыбеларускага рэжыму супраць беларускіх патрыётаў падчас падзеяў 19-25 сакавіка. Трывогу выклікаў лёс і стан здароўя арыштаванага 24 сакавіка сп. Уладзімера Раманцова, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.
Паведамляем, што ўдалося высьветліць, што сп. Уладзімер Раманцоў знаходзіцца ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Сямья мела магчымасьць перадаць яму харчы і лекі. Стан здароўя нашага сябра нармальны. Ён трымаецца мужна.
Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ