ФАШЫЗМ-2

Каля 25 удзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы, затрыманых ноччу 24 сакавіка, былі сёньня дастаўлены з Жодзіна ў Заводзкі суд Менску.

Затрыманых прывезьлі ў Заводзкі суд спэцыяльным міліцэйскім транспартам — аўтазакам і аўтобусам. Іх суправаджала восем амапаўцаў у чорным адзеньні. Выводзілі актывістаў па адным — некаторых з завязанымі рукамі. Сваякі, сябры і аднадумцы ўдзельнікаў акцыі былі ўражаны гэтым відовішчам — іх ахоўвалі як небясьпечных крымінальных злачынцаў.

Аднаму са сваякоў, якога прынялі за міліцыянта ў цывільным, удалося падглядзець, як судзілі затрыманых. Паводле яго словаў, іх ставілі тварам да сьцяны, а амапаўцы гаварылі судзьдзі, пры якіх абставінах іх затрымалі.

Паводле Радыё "Свабода"