ФАШЫЗМ

Васільеў: "Ніхто ня кажа, дзе будзе суд. Мае бацькі намагаліся прыйсьці ў суд Ленінскага раёну, дык там зачынілі дзьверы і іх не пусьцілі. Я так думаю: а навошта гэтыя суды? Маглі б на Акрэсьціна асудзіць агулам усіх і ў нас не пытацца... Перажываю... Гэтая ўлада — ня наша ўлада".

Нягледзячы на жорсткі разгон дэманстрацыі й масавыя арышты (а гэта недзе сто чалавек штодня), міліцыянты зь сёньняшняга дня пачалі наведваць студэнцкія інтэрнаты і патрабаваць расьпіскі ў студэнтаў, што тыя ня будуць удзельнічаць у акцыях пратэсту.

Віталь Тарас: "У Цэнтральным РАУСе не хацелі нізавошта прымаць заяву аб зьнікненьні жонкі й сына... Сказалі, што няма такіх. Падманулі... Гэтыя людзі ня могуць ні слова без маны. Гэта проста такое жахлівае, недарэчнае становішча — у якім брудзе, у якім дзярме яны самі апынуліся і хочуць запэцкаць астатніх".

Паводле Радыё "Свабода"