ЗВАРОТ ДА ПЛОШЧЫ

Мушу падаць голас, якога, разумею, пачуць не пасьпеюць.

Ня йдзіце ў сквэр Купалы і нікуды на пэрэфэрыю, куды вас могуць паклікаць слабыя людзі выпускаць пару. Толькі на Цэнтральную Плошчу Каліноўскага! У гэтым сэнс. Паверце майму дасьведчаньню. Акружайце рэзыдэнцыю дыктатара сваёй прысутнасьцю. Дзейнічайце толькі на ягоным полі. Трэба аднавіць маладзёвы намётавы лягер на Плошчы. Пастаўце дыктатара ў стан аблогі. Прабівайцеся! Нават калі сёньня ня ўдасца прабіцца, гэта будзе лепш, чым збочыць. Будзьма ўпартымі. Праб'емся заўтра. Няхай адгароджваецца ад нас калючым дротам. Фашысцкая антыбеларуская дыктатура — зьнявага нацыі. Яна мусіць быць ліквідаваная.

Новыя выбары — вольная Беларусь!

Зянон Пазьняк