РАДА БЕЛАРУСКАЙ ІНТЭЛІГЕНЦЫІ ПАДТРЫМЛІВАЕ ПРАПАНОВУ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

"Цынічная імітацыя прэзыдэнцкіх выбараў, шматлікія арышты грамадзянаў, неабыякавых да лёсу сваёй краіны, брутальная зачыстка акцыі законнага пратэсту на Кастрычніцкай плошчы сьведчаць аб тым, што ў Беларусі адбыўся неканстытуцыйны захоп улады", — сказана ў заяве Рады Беларускай інтэлігенцыі.

"У сувязі з гэтым Рада беларускай інтэлігенцыі падтрымлівае прапанову старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Зянона Пазьняка ўсім дэмакратычным сілам адкласьці палітычныя разыходжаньні і кансалідавацца ў змаганьні за вяртаньне канстытуцыйнай улады.

Будзем разам у адстойваньні нашых правоў! Мы лічым, што ў гэты лёсавызначальны час прыезд на Бацькаўшчыну Зянона Пазьняка і іншых патрыётаў Беларусі можа надаць нашаму змаганьню новы зьмест".

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ