КАЗУЛІН

Сёньня вечарам (21.03.06) на Цэнтральную плошчу прышоў спадар Казулін і прапанаваў зьняць намёты і ўсім разысьціся да 25 Сакавіка, а 25 Сакавіка зноў сабрацца. Зь ім, аднак, не пагадзіліся змагары на плошчы. Некаторыя абурыліся, бо зразумела, што прапанова правальная, каб "выпусьціць дух". 25-га рэжым стане мурам, і ўвогуле, як гэта рабіць перапынак у пэрманэнтным змаганьні і расхалоджваць людзей?!

Гэта ня першая сумніўная прапанова спадара Казуліна. Перад тым ён аб'явіў, што "яны" (?) ужо стварылі "урад народнага даверу". Тут, безумоўна, прафанацыя сур'ёзнай ідэі Зянона Пазьняка, які прапанаваў стварыць Часовы Беларускі Нацыянальны Ўрад усіх беларусаў, адначасна на Бацькаўшчыне і ў замежжы, шляхам кансультацыяў і дэлегаваньня.

Казулін ужо і тут патаптаўся. Праўда, магчыма, гэта ад палітычнай нявопытнасьці, бо так ня робіцца.

Назіральнік

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ