У МЕНСКУ ФАКТЫЧНАЕ ВАЕННАЕ СТАНОВІШЧА
На Цэнтральнай плошчы ў Менску складаюць сьпіс тых, хто не вярнуўся дамоў
[21 Сакавіка 2006 09:56am]
Сёньня сябры і сваякі затрыманых на Цэнтральнайай плошчы езьдзяць па розных раённых судох Менску. Міліцыянты не даюць ім ніякай інфармацыі. У судох таксама няма зьвестак.
Людзі дагэтуль шукаюць сваіх родных, якія былі на плошчы і не прыйшлі дадому.
У зьвязку з гэтым на Цэнтральнай плошчы арганізатары заклікалі людзей складаць сьпісы тых, хто быў на плошчы і не вярнуўся дадому.
Відавочцы распавядаюць, што бачылі, як байцы спэцназу міліцыі позна ўначы зьбівалі некаторых затрыманых. Тых, у каго былі на твары відавочныя сьляды пабояў, выкідалі з аўтобусаў.
У гэты момант на падыходах да Цэнтральнай плошчы шмат супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, і яны выбарачна затрымліваюць людзей, якія ідуць у бок плошчы, асабліва людзей, якія маюць пры сабе вялікія сумкі і пакеты. Іх спыняюць і робяць вобшук. Тыя, хто маюць з сабой тэрмасы з кавай або гарбатай, трапляюць у міліцэйскія машыны.
Паводле Радыё "Свабода"