ДЗЯРЖДЭПАРТАМЭНТ ЗША АДРЭАГАВАЎ НА ВЫСТУП СЬЦЯПАНА СУХАРЭНКІ

Толькі што Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выступіў з заявай, у якой асудзіў апошнія выказваньні кіраўніка беларускага КДБ Сьцяпана Сухарэнкі, які прыраўняў вулічныя пратэсты да тэрарызму.

"Гэтыя абуральныя выказваньні даюць зразумець, што беларускія ўлады схільныя да неапраўданага ўжыцьця сілы і гвалту супраць уласнага народу", — сказана ў заяве Дзярждэпартамэнту.

"Мы заклікаем урад Беларусі выконваць свае абавязаньні па абароне правоў уласных грамадзянаў, у тым ліку права на свабоду сходаў і на мірнае выказваньне сваіх поглядаў. Любое ўжыцьцё сілы альбо гвалту супраць мірных дэманстрантаў выкліча рашучы адказ міжнароднай супольнасьці".

Паводле Радыё "Свабода"