РЭПРЭСІІ Ў МЕНСКУ

17 сакавіка ў Менску сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ праводзяць шэраг пікетаў з мэтай давядзеньня да выбаршчыкаў інфармацыі аб Народным Галасаваньні. А 17:00 у раёне Серабранка да аднаго з пікетаў (дазволенага ўладамі) пад'ехаў міліцэйскі мікрааўтобус і міліцыянты затрымалі сяброў Партыі Анатоля Лагутава, Мікалая Устымчука, Мікалая Галаўнёва і Алу Гуцаву. Іх пасадзілі ў мікрааўтобус і павезьлі ў РАУС Ленінскага раёну. Кіраваў захопам людзей капітан міліцыі Андрэй Давідовіч.

Рэжым баіцца Народнага Галасаваньня, таму спрабуе запалохаць патрыётаў. Аднак істэрычная паліцэйская рэакцыя на законныя дзеяньні грамадзянаў, цынічнае ламаньне закону сьведчаць аб нямоцнасьці антыбеларускага рэжыму.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ