ЧУЖАЯ ПАЛІТЫКА
У лютым і сакавіку 2006 г. частым "госьцем" Менску быў крамлёўскі "паліттэхноляг" Глеб Паўлоўскі са сваёй "камандай". Зьнешне не заўважана, каб ён, ці нехта зь яго каманды кансультаваў бы які-небудзь бок у "выбарчым" сцэнары рэжыму (як гэта ён рабіў у 2004 годзе на Ўкраіне, дзе працаваў паліткансультантам Януковіча). Мэты яго наведваньняў высьвятляе "шэдэўр паліттэхналёгіі", раскрыты Віталіем Івановам, які зьяўляецца адным з членаў яго каманды. У артыкуле "Между "революцией" и "самореволюцией" (глядзі: Между “революцией” и “самореволюцией” ён, з цынізмам выхаванца гэбоўскай канторы, выдае:
..."Кремлю необходим "свой" полноценный лидер оппозиции или пара лидеров, которых будут выводить на выдвижение в президенты, которых объявят "врагами" и "угрозой" при заранее определенной планке, за которую не должен перешагнуть их рейтинг. Т.е. такие будут обязаны стягивать на себя протестные силы, а затем и избирателей-протестников с тем, чтобы они не достались "революционерам". Причем стягивать не в пределах пресловутых 3-5%, а 10-12%. Двое управляемых с 10-12% по определению лучше, чем пять-шесть неуправляемых с 3-5%.
Одному можно пообещать какой-нибудь госбанк или должность (а потом и не дать ничего, кто сказал, что с такими нужно настоящим золотом расплачиваться?), другого сориентировать, что мол все впереди у тебя, а если ты сейчас "зарубишься", то утопим с концами. Не уверен, что получится, но попробовать стоило бы. Все лучше, чем ждать когда они попробуют "Майдан" устроить. "Самореволюция" таким образом вытеснит "революцию"...
Хаця гэты "праект" агучаны для Расеі, але ж нешта надта ён падобны на цяперашнюю "выбарчую" сытуацыю ў нашай краіне. Крэмль (разам з Г.Паўлоўскім), атрымаўшы паразу на выбарах 2004 году на Ўкраіне, мяняе тактыку вядзеньня агрэсіўнай палітыкі ў суседніх краінах. Хто адсочваў працэсы зьяўленьня на палітычнай сцэне Мілінкевіча і Казуліна, у таго няма сумненьняў, што дзеяньні гэтых "гераічных змагароў" кантраляваныя і кіраваныя Масквой. Толькі праз адрозныя рычагі. Гэта і ёсьць тыя "пара лидеров, которых будут выводить на выдвижение в президенты, которых объявят "врагами" и "угрозой" при заранее определенной планке, за которую не должен перешагнуть их рейтинг".
Вось і прыязджае господін Г. Повловскій с командой адсочваць, як працуе пабудаваная Масквой-Крамлём схэма "самореволюціі", што і дзе "падправіць", якія ўнесьці "карэктыроўкі."
Сяргей Папкоў, Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ