ІМІТУЮЧЫ БОЙКУ, ГАЛОЎНАЕ НЕ СХАПІЦЬ ПА ПЫСЕ

16 сакавіка 2006 г. Латвійская газэта "Diena" паведамляе з Беларусі. Той жа набор фактаў пра арышты псэўдаапазыцыянэраў з мілінкевіцкага легіёну, пра арышт накладу газэты "Нар. Воля". А латвійскі палітык Купіціс, якога разам з дэлегацыяй назіральнікаў ад Эўразьвязу менскія ўлады не пусьцілі ў Беларусь, расказвае пра рэжым і Мілінкевіча. Апошні і латыша пераканаў, што павядзе народ на вуліцы. Купіціс папярэджвае: "Галоўнае — не дапусьціць кравапраліцьця".

Наш камэнтар: Так ніхто ў Рызе — ані палітыкі, ані журналісты — не разабраліся, за каго і за што псэўдаапазыцыя зьбіраецца "весьці людзей на вуліцы" пасьля сфальшаваных выбараў? Чаму цяпер гэтая ж псэўдаапазыцыя заклікае галасаваць на фальшывых выбарах па правілах рэжыму? Чаму псэўдаапазыцыянэры зьвяртаюцца да беларускага народу на мове маскоўскіх акупантаў? Чаму навыперадкі нахвальваюць Расею? Чаму яны кінулі пад ногі ў брудны сьнег сьвяты нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, а ўздымаюць над сабой джынсовыя порткі на дручку? Купіціс сур'ёзна думае, што беларусы гатовыя да "кравапраліцьця" у імя джынсавых портак і мілінкевіцкай "больш шчыльнай" інтэграцыі з Расеяй? Зрэшты, можа ён так і ня думае. Але ўся гэта псэўдааналітычная пісаніна наводзіць на думку, што і псэўдаапазыцыі, і ейным сябручкам за мяжой выгадна стварыць менавіта такі вобраз нашага народу, які гатовы ісьці на бой за падстаўных пустышак, пагалоўна запісвацца ў маскоўскае рабства і размаўляць выключна па-расейску. Народнае Галасаваньне магло б стаць салідарным народным адказам усім гэтым абувальшчыкам у лапці.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ