ПРЫВІД СТАЛІНІЗМУ
На Меншчыне настаўнікаў вымушаюць выведваць, ці будуць бацькі вучняў галасаваць за Аляксандра Лукашэнку. З Маладэчна паведамляе Леанід Цімохін:
Цімохін: "Выдадзены адмысловыя нататнікі, у якіх трэба пазначыць і данесьці, што ў наведанай кватэры ня надта добра ставяцца да дзейнага прэзыдэнта. Мажліва, ня будуць галасаваць".
Карэспандэнт: "Ці правільна будзе гаварыць, што ўлады схіляюць настаўнікаў да ролі так званых стукачоў?".
Цімохін: "Калі груба сказаць, то так. Настаўнікі, праўда, адмаўляюцца, у іх няма часу. Загадаў ніхто ня піша".
З матэрыялаў радыё "Свабода"