КРАМЛЁЎЦЫ СТВАРАЮЦЬ “ЛЕБЭНСРАЎМ”

Нямецкія нацысты, як вядома, былі шчырымі ў сваіх заявах: "Мы вас усіх зьнішчым. Арганізуем "Lebensraum", на якім будзе жыць арыйская нямецкая нацыя..." Расейскі імпэрыялізм доўга гуляўся ў "сьветлую будучыню чалавецтва", але апошнім часам стаў усё часьцей пераходзіць на фашыстоўскую лексіку. Дзярждума разаслала па РФ чарговы заканапраект. Яго уважліва пачыталі татарскія інтэлектуалы. Камітэт дзяржаўнай рады Татарстану па культуры, навуцы, адукацыі і нацыянальных пытаньнях 3 сакавіка рэзка адхіліў гэты праект фэдэральнага закону пад назовам "Аб асноўных напрамках нацыянальнай палітыкі". Татары зьвярнулі ўвагу на тое, што ў тэкст уведзена паняцьце "русского народа, который является государствообразующим народом, самоопределившимся на всей территории РФ", а таксама дэфініцыя "главенствующей роли русского народа". Ну, як вам гэтыя фармулёвачкі на фоне забойстваў у Маскве і Пецярбургу пад крыкі "Бей жідов і чурок!" Навучыліся думскія лубянцы вязаць слоўцы кшталту "государствообразуюшчім", як пятлю на шыю нярускіх народаў. Народы, аднак, ўсьведамляюць фашыстоўскую небясьпеку з Масквы і супрацьпастаўляюцца імпэрскаму монстру.

Янка Базыль, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ