ЗАНЕПАКОЕННАСЬЦЬ БУДУЧЫНЯЙ ЭЎРОПЫ

6 сакавіка 2006 г. Італьянская газэта "La Repubblica" піша пра сустрэчу ў Ватыкане Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI і старшыні Сэнату Італіі Марчэла Пэры. Папа адступіў ад традыцыі: не прымаць італьянскіх палітыкаў падчас выбараў (зараз у Італіі ідзе перадвыбарчая парляманцкая кампанія). Але нагода была важная: Папа і сэнатар размаўлялі не пра палітыку, а пра сучасную культуру. Адмысловы акцэнт яны рабілі на неабходнасьці захаваць тоеснасьць Захаду, бо цяпер ідзе працэс страты хрысьціянскага характару Эўропы, наступае хваля сьвецкасьці, якая выклікае крызіс самой ідэі Эўропы і Захаду, калі выкрэсьліваецца кожная згадка пра Хрысьціянства.

Наш камэнтар: Сапраўды, Папа застаецца галоўным маральным аўтарытэтам у сучаснай Эўропе, якая перажывае глыбокі крызіс сьвядомасьці (і самасьвядомасьці), легкадумна забаўляецца ў парады-збачэнцаў і на ўрадавым узроўні саромеецца быць хрысьціянскай. Пасярод блюзьнерскага карнавала голас панціфіка гучыць цьвёрда і бескампрамісна. Да яго прыслухоўваюцца мільёны людзей і нават некаторыя палітыкі. Яны бачаць тупіковаць прыдуманай бязбожнікамі мадэлі вавілонскай "шматкультурнасьці" і "шматрасавасьці" у старажытных эўрапейскіх гарадах, пабудаваных продкамі сёньняшніх эўрапейцаў. Папа ўздымае Крыж над натоўпам, які ўтаропіўся ў залатое цяля і забыўся пра духоўныя каштоўнасьці, пра Боскі парадак на зямлі. На нашым кантынэнце ідзе вялікае змаганьне. Мільёны хрысьціянаў павінны абараніць сваю будучыню ад агрэсіўных чужынцаў і мясцовых сатаністаў. Беларускі народ, які спазнаў на сабе іга маскоўскіх ідалапаклоньнікаў, павінен разам з здаровымі сіламі Эўропы супрацьпаставіцца злу.

Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ