ЗАГАД АБ ЗАБОЙСТВЕ ПАПЫ ЯНА-ПАЎЛА II-ГА АДДАЎ Л. БРЭЖНЕЎ
3 сакавіка 2006 г. Славацкая газэта "Novy Cas" паведамляе пра справаздачу адмысловай камісіі італьянскага парляманту. Старшыня камісіі Паола Гудзані прадставіў факты і высновы аб падзеях 1981 г. Тады 13 траўня быў паранены ў выніку тэракту Папа Рымскі Ян Павел ІІ. На плошчы св. Пятра ў Рыме ў яго страляў турэцкі тэрарыст Алі Агча. Аднак, як даказвае камісія, рашэньне аб забойстве Папы прыняў асабіста Брэжняў. Гэтае заданьне атрымала савецкае ГРУ (служба ваеннай выведкі Крамля), а для прыкрыцьця перадаручыла яго калегам з спэцслужбаў ГДР і Баўгарыі. У Рыме пасьля няўдалага тэракту (Папа быў цяжка паранены, але выжыў) арыштавалі і судзілі баўгарына Антонава, супрацоўніка баўгарскіх авіялініяў. Але італьянскія судовыя халтушчыкі яго адпусьцілі за недахопам улікаў.
Наш камэнтар: Вось і выходзіць на сьвятло Божая праўда пра яшчэ адно жудаснае злачынства Крамля-Лубянкі. Не адкруціліся товарішчі, ня здолелі схаваць канцы ў ваду. Ёсьць, праўда, адна своеасаблівая дэталь у справаздачы рымскай камісіі. Л. Брэжнеў ужо задоўга да 1981 г. быў псіхічна і фізічна няздольны да прыняцьця якіх-кольвечы самастойных рашэньняў. Ім кіравалі "паплечнікі". Зразумела, што праект па забойству змагарнага першасьвятара Кароля Вайтылы, які натхняў польскую народную рэвалюцыю "Салідарнасьці", прыняло палітбюро ЦК КПСС. Групоўка цэкоўскіх бандытаў нясе пэрсанальную крымінальную адказнасьць за палітычнае злачынства. А палітычную адказнасьць нясе маскоўска-савецкі рэжым (спадчыньнікам якога зьяўляецца цяперашняя РФ). Пра адказнасьць крымінальнікаў са спэцслужбаў мы ўжо ня кажам — гэта зразумела.
А цяпер пра нашу сучаснасьць. Галоўны крамлёвец-лубянец можа колькі заўгодна езьдзіць з візытамі па заходніх сталіцах, падстаўляць руку сваім заходнім васалам для рытуальных пацалункаў (каб, крый Божа, Масква не раздумала газ і нафту ў Эўропу пампаваць). Можа крыўляцца і ўдаваць барацьбіта з тэрарызмам. Але ўсё роўна раскрыецца жудасная праўда пра яго пэрсанальна і пра ягоную крымінальную імпэрыю. Адчыніцца праўда пра масавае забойства дзяцей у Беслане па загаду гэтага Пуціна, праўда пра зьнішчэньне чачэнскага народу расейсімі эсэсаўцамі, праўда пра агрэсію расейскага гэбізму супраць Беларусі. Сіла народнага праклёну будзе настолькі вялікая, што маскоўскі монстр на гліняных нагах пасыпецца разам са сваімі васаламі.
Валеры Буйвал, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ