СКАНДАЛ

Казулін пераймае мэтады лубянскага блазна Жырыноўскага. Сёньня прабіваўся ў Палац Рэспублікі на "вече" і нарваўся на бойку з аховай Лукашэнкі. Экзэкуцыяй кіраваў вядомы ардэнаносец Паўлючэнка. Пры гэтым зьбівалі ўсіх астатніх разам з журналістамі. Паводзілі сябе як на вайне, нават стралялі з пісталета па машыне з карэспандэнтамі. Выглядае, што шкловец ўжо цалкам зышоў з тармазоў, яму здаецца, што ён "зашчішчает родзіну". На "вече" ён глыбокадумна паведаміў:

Лукашэнка: "Я абараняю не сябе. Я ўжо наеўся гэтай улады. Для мяне вельмі важна паставіць моцную кропку ў гэтым жыцьці, каб нікому, хто прыйдзе пасьля мяне, не захацелася павярнуць назад краіну. Каб краіна ішла гэтай дарогай".

Казуліна ў залю не пусьцілі, але тут жа на некаторых гэбоўскіх старонках у Сеціве (Шарамета і т. п.) зьявіўся ягоны даклад з крытыкай палітыкі Лукашэнкі. Скрытыкаваў ён і недахопы ў "інтэграцыі".

"Обращает на себя внимание и то, — піша Казулін, — что в планах на следующие 5 лет союзные договоренности с Россией почти не упоминаются. Это ещё одно доказательство того, что уже сегодня мы не можем выполнить взятые на себя обязательства и не планируем этого."

Аказываецца Казулін будзе лепшым інтэгратарам, чым Лукашэнка. Ну дык хто ж такога геніуша ў залю пусьціць адбіраць хлеб у начальніка.

Адам Мікша, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ

Паводле радыё "Свабода"