НУ І ТУНДРА!

Такой цемры, гэтакай тундры я не прыпомню ва ўладзе нават за камуністамі. Вяршыняй тупізму гэтага "чытацеля" вершаў Быкава і знаёмца Сапегі было канешне будаўніцтва Пэрпэтуум Мобіле ў 1997 годзе разам з Ваням Ціцянковым па "праекту" нейкага шызіка. Але сёньня на псэўданародным "вече" ён узьняўся яшчэ раз на ўзровень таго незабыўнага дасягненьня.

Гаворачы пра адукацыю, Лукашэнка загадаў зрабіць новыя падручнікі і вярнуць старыя савецкія праграмы.

Лукашэнка: "Чаго мы саромеемся? Ну, мы жылі ў той краіне. І Скарына быў ня толькі беларус. Ён жыў і ў Піцеры. І тварыў там. Гэта наш Скарына. Чаму мы адмаўляемся, як Ленін казаў, ад гэтай вялікай спадчыны — Талстога, Някрасава, Ясеніна і таго ж Маякоўскага, Пушкіна і іншых? Чаго? Яны жылі ў нас, былі ў нас. Яны захоплены былі нашай прыродай, нашым народам. Яны тут стваралі, пісалі. Гэта ж гонар нашай краіны. І мы павінны вывучаць гэтыя творы".

(Нагадаем, што Скарына нарадзіўся ў 1490 годзе і памёр каля 1551. Расейскі горад Санкт-Пецярбург быў заснаваны рускім царом Пятром Першым у 1703 годзе, праз 150 гадоў пасьля сьмерці Скарыны.) А талстой з Ясеніным і г. д. ніколі "ў нас" не жылі не "стваралі", не захапляліся нашым народам etc. Вось што значыць, дзеці, адлыньваць ад школы і ня слухаць настаўнікаў. Можна вырасьці лукашэнкам.

Адам Мікша, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ

Паводле радыё "Свабода"