БУДЗЁННАСЬЦЬ АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ

Радыё Свабода паведаміла, што 2-га сакавіка на дарозе Жодзіна-Менск каля Смалявічаў міліцыянты затрымалі маршрутнае таксі з пасажырамі, якія ехалі ў сталіцу. Сярод затрыманых быў кіраўнік жодзінскай суполкі Партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, які кіраваўся ў Менск на перадвыбарчую сустрэчу. Аляксей Лапіцкі расказвае:

Лапіцкі: "Мы ехалі на маршрутцы, якая адправілася а 17-й гадзіне. Маршрутку спынілі дзьве машыны зь міліцыяй. Узброеныя аўтаматамі міліцыянты зайшлі ў маршрутку, сказалі ўсім падняць рукі ўгору, даставілі нашу машыну ў ГАУС. Усіх перапісалі. Аб'явілі, што быццам было ананімнае тэлефанаваньне, што вязуць зброю. Жанчыны сядзяць цяпер і нэрвуюцца. А кіроўца маршруткі сядзіць яшчэ ў міліцыі, яго затрымліваюць. І мы ня маем магчымасьці выехаць у Менск".

Тамаш Ракса, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ

Паводле радыё "Свабода"