ЧУЖАЯ ДЫПЛЯМАТЫЯ
1 сакавіка 2006 г. Латвійская газэта "Diena" паведамляе пра перасяленьне амбасады Латвіі ў Вашынгтоне ў новы, большы па памерах будынак. У малым старым будынку з 1951 г. месьцілася амбасада акупаванай саветамі Латвіі (ЗША не прызнавалі акупацыі і фармальна падтрымлівалі дыпляматычныя адносіны з прыбалтыйскімі краінамі).
Наш камэнтар: Нават у змрочны пэрыяд маскоўскай акупацыі латвійскія дыпляматы працавалі ў эміграцыі на карысьць нацыянальных інтарэсаў свайго народу. З першых дзён аднаўленьня незалежнасьці Латвіі пасьля распаду саўдэпіі ў 1991 г. дыпляматы невялікай краіны выконваюць свае функцыі і мацуюць сувэрэнітэт краіны. Які рэзкі кантраст са зьявай, якую язык не паварочваецца назваць "беларускай дыпляматыяй"! Мясцовая кантора пад назвай "дыпляматыя РБ" — гэта толькі лякальнае падраздзяленьне маскоўскай Лубянкі. Нават афіцыйна яны прызналіся па тэлебачаньню, што больш за 90% дыпработнікаў РБ узятыя з дыпакадэміі ў Маскве. Лютыя ворагі нашай дзяржаўнасьці, гэбоўская агентура, ненавісьнікі ўсяго беларускага — вось хто "прадстаўляе" Беларусь у сьвеце. Вынікі гэтага "прадстаўленьня" відавочныя: глухая міжнародная ізаляцыя нашай краіны, дрэнная слава пра Беларусь ва ўсім сьвеце, халуйскае цяўканьне і галасаваньне ў падтрымку любога крамлёўскага дэмаршу і арганізаванае дзеяньне па забесьпячэньню акупацыі Беларускай дзяржавы расейскай імпэрыяй. Калі праваліцца ўся гэтая імпэрская авантура, беларускі народ пагоніць з сваёй зямлі ў карак усіх гэтых "дыпляматаў".
Юрка Марозаў, Інфармацыйная камісія КХП-БНФ